18 жніўня 2026 году восем краінаў, якія не ўваходзяць у Эўразьвяз, пагадзіліся далучыцца да апошніх санкцыяў ЭЗ супраць Беларусі праз падтрымку Менскам расейскай вайны супраць Украіны, паведамляе УНН са спасылкай на Эўраньюз.
Гэта Албанія, Босьнія і Герцагавіна, Ісьляндыя, Ліхтэнштайн, Чарнагорыя, Паўночная Македонія, Нарвэгія і Ўкраіна.
Абмежаваньні датычацца тавараў і тэхналёгіяў, якія могуць узмацніць вайсковы, тэхналягічны, абарончы і бясьпекавы патэнцыял Беларусі, а таксама імпарту тавараў, здольных забясьпечыць Менску альтэрнатыўныя крыніцы даходу.
Санкцыі таксама пашыраюць абмежаваньні на ўдзел Беларусі ў бізнэсе, зьвязаным з крыптаактывамі і разьмешчаным у ЭЗ.
Пры гэтым прадугледжаныя выключэньні для тавараў і паслугаў, неабходных для падтрымкі грамадзкай інтэрнэт-інфраструктуры.


