9 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасьня

Амбасаду Беларусі ў Хэльсынкі плянуецца закрыць з 1 верасьня 2026 году, вынікае з пастановы ўрада Беларусі ад 20 жніўня №424, апублікаванай на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Пра гэта паведамляе «Позірк».

Дыпляматычныя адносіны паміж Беларусьсю і Фінляндыяй былі ўсталяваныя ў 1992 годзе, а беларуская амбасада ў Хэльсынкі пачала працаваць у 2011-м. Яе мандат таксама распаўсюджваўся на Данію.

Яшчэ 3 ліпеня амбасада паведаміла пра «часовае прыпыненьне працы» і прапанавала зьвяртацца па консульскія пытаньні ў іншыя беларускія дыппрадстаўніцтвы — у прыватнасьці, у генэральнае консульства ў Даўгаўпілсе або амбасаду ў Стакгольме.

Фінляндыя не прызнае Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам Беларусі, падтрымлівае беларускія дэмакратычныя сілы і далучылася да міжнароднай дапамогі беларускім палітвязьням.

Закрыцьцё амбасады таксама ўкладаецца ў агульную палітыку сыстэмнай ізаляцыі Беларусі, якая аб’ектыўна выгодная Расеі, бо яшчэ больш аддаляе Беларусь ад Эўропы і ўзмацняе яе залежнасьць ад Масквы.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: