15 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Мікалай Казека. Чалавек сумленьня

10 жніўня, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Мікалай Казека — трэнер, які стварыў беларускі фрыстайл і зрабіў яго адным з найлепшых у сьвеце. Апошнія дні жыцьця ён правёў у бальніцы: на дачы стала дрэнна, страціў прытомнасьць, упаў у кому, з якой ужо не выйшаў.

Казека нарадзіўся 5 красавіка 1950 году ў Менску. У маладосьці скакаў на батуце — у 1972-м стаў чэмпіёнам СССР. У 1980-х перайшоў на трэнерскую працу ў фрыстайле, а з пачатку 1990-х шмат гадоў узначальваў нацыянальную зборную Беларусі.

Яго гадаванцы заваявалі для краіны восем алімпійскіх узнагарод, у тым ліку чатыры залатыя. Дзьмітры Дашчынскі ўзяў бронзу ў 1998-м і срэбра ў 2006-м, Аляксей Грышын — бронзу ў 2002-м і золата ў 2010-м, Ала Цупер і Антон Кушнір сталі алімпійскімі чэмпіёнамі Сочы-2014, а Ганна Гуськова ўзяла золата ў 2018-м і срэбра ў 2022-м. Казека быў заслужаным трэнерам Беларусі, поўным кавалерам ордэна Айчыны.

Пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2020 году ён падпісаў адкрыты ліст прадстаўнікоў спартовай галіны — за сумленныя выбары і супраць гвалту. За гэта яго хутка пазбавілі прэзыдэнцкай стыпэндыі, а потым адхілілі ад працы са зборнай. Вясной 2026-га ў інтэрвію ён казаў, што на пенсіі.

Дзяржаўныя структуры сьмерць чалавека, які прынёс Беларусі сусьветную славу, не заўважылі — ні Нацыянальны алімпійскі камітэт, ні Міністэрства спорту, ні нават Беларуская федэрацыя фрыстайла. Ніводнае буйное дзяржаўнае СМІ пра гэта не напісала, паведамляе Еўрарадыё.

Ён навучыў Беларусь перамагаць на сьвеце — і да апошняга заставаўся сабой, нават калі за гэта плацілі маўчаньнем.

Сьветлая памяць

Апошняе

Па Самары ўдарылі ракетамі ”Фламінго”: нанесены ўдары па стратэгічным заводзе

Пад ударам апынулася адно з ключавых маскальскіх прадпрыемстваў, якое...

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

За арганізацыю няўзгодненай віктарыны ў Гродна цяпер можна патрапіць на суткі

Як паведамляе Вясна, у Гродне інтэлектуальна-забаўляльныя гульні прыраўнялі да...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: