Урадавы дадатак SOJA (System Ostrzegania i Alarmowania) плянуюць запусьціць да канца кастрычніка. Пра гэта паведаміў намесьнік міністра ўнутраных справаў Тамаш Шыманьскі.
Дадатак дапоўніць існуючую сыстэму апавяшчэньняў, будзе даступны ўсім карыстальнікам і зможа працаваць нават без падключэньня тэлефона да мабільнай сеткі.


