24 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Як у Варшаве адзначылі беларускае нацыянальнае сьвята — Дзень Сьцягу і Гэрбу

Пакуль у Беларусі сьвяткуюць чырвона-зялёныя Дажынкі і “дні яднаньня”, беларусы Варшавы сабраліся каб адзначыць сапраўднае нацыянальнае сьвята — Дзень Сьцягу і Гэрбу.

Роўна 35 год таму, 19 верасьня 1991 году, Вярхоўны Савет Беларусі прыняў нашыя дзяржаўныя сымбалі — Бел-Чырвона-Белы Сьцяг і Гэрб Пагоня. Гэта стала вынікам барацьбы і намаганьняў БНФ і яго лідара Зянона Пазьняка.

Каб адзначыць дату, беларусы сабраліся ў варшаўскай краме беларускіх нацыянальных вырабаў “Вырай”. Арганізатарам імпрэзы выступіў НВР “Вольная Беларусь”. Ужо традыцыйна гасьцёў аказалася болей, чым вольных месцаў. І частка ўдзельнікаў слухала выступы стоячы.

Зянон Пазьняк, прысутны на імпрэзе, распавёў, чаго каштавала прыняцьце нашай сымболікі, якіх высілкаў і намаганьняў. Калі на табло ў Вярхоўным Савеце з’явіліся лічбы галасаваньня, і нашую сымболіку прынялі, Пазьняк на секунду страціў прытомнасьць. Такая гэта была напружаная барацьба і змаганьне.

Сябра Руху Вольная Беларусь Віктар Каралькоў распавёў пра змаганьне за Сьцяг у лукашысцкія часы. Падкрэсьліў яго ролю ў захаваньне нашай Незалежнасьці. Узгадаў Ўладзімера Плешчанку — легендарнага “Мірона”, які вывешваў нашыя Сьцягі ў, здавалася б, недасяжных месцах.

З відэа-віншаваньнем выступіў колішні камандзір Палка Каліноўскага — Павел “Дзядзька” Шурмей. Ён адзначыў ролю і значэньне нашай сымболікі ў барацьбе беларусаў.

Галіна Пазьняк распавяла, як, дзякуючы змаганьню БНФ, Менскі Гарсавет зацьвердзіў Сьцяг яшчэ раней за Вярхоўны Савет. І найперш наш Сьцяг залунаў над Менскам.

На імпрэзе натхняльна выступіў музыка Сяржук Доўгушаў. А на звяршэньні, уся заля прасьпявала гімн “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”.

Так беларусы адзначылі сваё сапраўднае нацыянальнае сьвята — Дзень Сьцягу і Гэрбу. Пакуль што толькі ў Варшаве. Але верма, што неўзабаве адзначым яго ў Менску!

Жыве Беларусь!

Міхал Б.

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Доналд Трамп: ЗША працуюць над маштабнай дамовай аб закупцы калійных угнаеньняў з Беларусі

"Злучаныя Штаты працуюць над маштабнай дамовай аб закупцы калійных...

Апошняе

Творы Алаізы Пашкевіч выдадуць лацінкай, як пры яе жыцьці

Выдавецтва Skaryna Press выпускае ў «Віленскай сэрыі» творы Алаізы...

Першы карабель зь беларускім каліем накіраваўся ў ЗША

Пасьля чатырох гадоў перапынку ў ЗША накіраваўся карабель з...

ЗША працягнуць ратацыю войскаў у Эстоніі

ЗША паведамілі Эстоніі, што ратацыйная прысутнасьць амэрыканскіх войскаў у...

Злом, альбо кошт «перамогі»

Справа Зьміцера Зары і вайсковых служачых у Мачулішчах хутчэй...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: