2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Кошт бензіну ў Расеі ўзьляцеў да новых рэкордаў.

Расейскі рынак бензіну працягвае перапісваць цэнавыя максімумы на фоне нарастаючага дэфіцыту паліва, які ахапіў паўднёвыя рэгіёны.

У панядзелак, 4 верасня, на Санкт-Пецярбургскай міжнароднай таварна-сыравіннай біржы кошт бензіну “Прэміум-95” упершыню ў гісторыі пераваліў за адзнаку 75 тысяч рублёў за тону – паведамляе выданьне The Moscow Times.

Бензін АІ-95 падаражэў на 21% з пачатку лета і на 74% з пачатку года, тым самым устанаўліваў рэкорд 10 гандлёвых дзён запар. Рост коштаў на «Рэгуляр-92» склаў 21% і 76% адпаведна, а каціроўкі дасягалі 64814 рублёў за тону. Летняе дызельнае паліва ў панядзелак прадавалі на біржы па 68 278 рублёў за тону – на 58% даражэй, чым у пачатку года.

Настолькі рэзкага росту біржавы рынак бензіну ў Расеі не бачыў ні разу як мінімум за апошнія сем гадоў.

“Кошты шаленыя”, – сказаў Reuters уладальнік адной з нафтабаз.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: