11 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Вынікі русіфікацыі: у Менску па-беларуску навучаюцца толькі 1,6% школьнікаў

На пачатак 2025/2026 навучальнага году ў Менску па-беларуску навучаліся толькі 3569 з 223 756 школьнікаў — гэта 1,6% ад агульнай колькасьці. Гэта самы нізкі паказьнік сярод усіх рэгіёнаў краіны.

Паводле статыстыкі Міністэрства адукацыі, ва ўсёй Беларусі на беларускай мове навучаюцца 84 546 з 1 058 693 вучняў, або 8%. Астатнія 92% атрымліваюць адукацыю па-расейску.

Найбольшая доля беларускамоўных школьнікаў — у Менскай вобласьці (16,4%), затым ідуць Берасьцейская (12,7%), Гарадзенская (8,1%), Гомельская (6,7%), Магілёўская (6,2%) і Віцебская (4,4%) вобласьці.

У Менску па-беларуску вучыцца прыкладна кожны шасьцідзесяты школьнік. Сталічны паказьнік амаль у пяць разоў ніжэйшы за сярэдні па краіне і больш чым у дзесяць разоў — за паказьнік Менскай вобласьці.

Статыстыка таксама паказвае, што доля беларускамоўнага навучаньня амаль не адрозьніваецца паміж клясамі, хоць у пачатковай школе яна крыху вышэйшая (1,8%), чым у сярэдняй і старэйшай. Аднак гэтая розьніца нязначная і не сьведчыць пра істотны рост беларускамоўнай адукацыі.

Больш: на Варце

Крыніца: НН

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Памёр Пётра Садоўскі

На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык,...

Апошняе

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову

Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасьць чытаць...

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: