10 ліпеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Замест аднаўленьня, лукашысты вырашылі прадаць гістарычны касьцёл ХІХ стагоддзя на цэглу

Як заўважыў канал Спадчына, мясцовыя ўлады выставілі на аўкцыён пад знос руіны касьцёла ХІХ стагоддзя ў вёсцы Старынкі Дзяржынскага раёна.

Паводле інфармацыі Мінскага абласнога цэнтра інвестыцый і прыватызацыі, аўкцыён па продажы закінутага мураванага будынка агульнай плошчай 129 кв.м (пачатковы кошт — 3100 рублёў) прызначаны на 31 ліпеня 2026 года. Згодна з умовамі таргоў, новы ўласнік абавязаны на працягу аднаго месяца пасля падпісаньня акта прыёму-перадачы атрымаць дазвол на знос у Дзяржынскім райвыканкаме і цягам года поўнасьцю дэмантаваць будынак, пасьля чаго правесьці рэкультывацыю зямельнага ўчастка. Пакупнік атрымлівае права толькі на разабраную старую цэглу, зямельны ўчастак яму не перадаецца.

Вёска Старынкі мае даўнюю гісторыю. Згодна з гістарычнымі даведнікамі, да канца XVIII стагоддзя яна была цэнтрам Старынкаўскага ключа ў складзе Койданаўскага графства Радзівілаў. У 1825 годзе гэтыя маёнткі перайшлі да роду Ленскіх (уладальнікаў маёнтка Сула). Менавіта па фундацыі Аляксандра Ленскага тут у 1836 годзе быў узведзены мураваны храм Святых Пятра і Паўла. У розныя гістарычныя перыяды ён функцыянаваў як уніяцкая і праваслаўная царква.

У архітэктурным плане будынак з’яўляецца яскравым помнікам позьняга класіцызму. Ён вырашаны прамавугольным у плане аб’ёмам пад двухсхільным дахам. На франтальным фасадзе дагэтуль чытаецца выступаючы двухкалонны порцік з бакавымі антамі і трохвугольным франтонам. Бакавыя фасады рытмічна расчлянёны высока ўзнятымі паўцыркульнымі арачнымі аконнымі праёмамі і пілястрамі ў прасценках, а таксама апяразаны магутным антаблементам.

Храм моцна пацярпеў падчас Другой сусветнай вайны: страціў дах і з таго часу не аднаўляўся. Сёньня ад аб’екта захаваліся толькі вонкавыя апорныя сцены.

Нягледзячы на відавочную архітэктурна-гістарычную каштоўнасьць, руіны не маюць статусу гісторыка-культурнай каштоўнасьці Рэспублікі Беларусь і не ўнесены ў Дзяржаўны спіс. Аднак гэты будынак падрабязна апісваецца ў энцыклапедычным выданні «Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Мінская вобласьць» (1987 год). Знаходжаньне ў гэтым каталогу сьведчыць пра тое, што ў савецкі час аб’ект афіцыйна быў узяты пад дзяржаўную ахову. Верагодна, падчас фарміраваньня сучаснага рэестра спадчыны ён быў «згублены» з-за бюракратычнай памылкі або сьвядомага ігнараваньня. 

Працягваецца разбурэньне Беларусі.

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Памёр Пётра Садоўскі

На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык,...

Апошняе

З сайта дзяржаўнай «Гомельскай праўды» прыбралі беларускую мову

Днямі сайт абнавілі — з яго прыбралі магчымасьць чытаць...

Вынікі русіфікацыі: у Менску па-беларуску навучаюцца толькі 1,6% школьнікаў

На пачатак 2025/2026 навучальнага году ў Менску па-беларуску навучаліся...

Сілавікі затрымалі кампанію беларусаў за пікнік у парку

Пра гэтую гісторыю распавёў адзін з карыстальнікаў Threads. Паводле яго,...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: