Матч, які пачынаўся як «смажу баклажаны, нічога не адбываецца», скончыўся драматычным аргентынскім камбэкам.
Першыя пятнаццаць хвілін Аргентына і Егіпет усыплялі: клясычны кубкавы матч, дзе абедзьве каманды доўга прыглядаліся адна да адной.
А потым за дзесяць хвілін здарылася цэлая драма. На 19-й хвіліне Егіпет, гуляючы зразумела другім нумарам, адкрыў лік пасьля выдатнай верхавой падачы са штрафнога — ніхто не зачыніў абаронцу Зіко, які прабіў Дыбу Мартынэса. І тут жа — вельмі спрэчны пенальці ў карысць Аргентыны, але Мэсі прабіў слаба, управа ад сябе, і егіпецкі брамнік яго прачытаў. Момант з нічога.
Першы тайм у цэлым атрымаўся сумным. Аргентына пры ўсім зорным складзе (Мэсі, Лаўтара, Мак Алістар, Энца, Рамэра) не магла нічога стварыць: спрабавала гуляць шырока, але флянгі працавалі слаба, а моцных нападальнікаў для прадаўліваньня цэнтра ў яе няма. Егіпет жа граматна абараняўся, садзіўся нізка і чакаў свае моманты.
Да сярэдзіны другога тайму Егіпет пакараў суперніка яшчэ раз — 0:2, выдатную контратаку рэалізаваў Ібрагім. Афрыканцы рабілі гісторыю. Але менавіта тая нізкая пасадка іх і загубіла: за некалькі хвілін Аргентына адыграла два мячы, а ў дададзены час дабіла суперніка контратакай. 3:2.
Асобна варта адзначыць Мак Алістара — ён вылучаўся па справе, ў адрозьненьне ад Мэсі, які быў заўважны толькі таму, што ён Мэсі. Аргентына, як магла выграць, так жа магла і вылецець з турніру, не апраўдаўшы звання любімай каманды прэзідэнта ФІФА Інфантыны. Але дацярпела і выкарыстала кожны свой шанс. Не з’яўляюся вялікім прыхільнікам таленту Салаха, але ён добра папрацаваў, а ў вачах яго чыталіся эмоцыі, якія перажываў пасьля паразы ўвесь Егіпет.
За такую непрадказальнасць мы і любім гэты чэмпіянат.
Крыніца: JMSPORTS


