9 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Беластоку арганізуюць Сьвята Незалежнасьці з мэтай падтрымкі адзінай беларускай пляцоўкі ў горадзе. Адрыты збор

Як паведамляюць аргінізатары, 23 жніўня ў Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку адбудзецца урачысты канцэрт да Дня Незалежнасьці Беларусі з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы “Новая Зямля”.

Перад прысутнымі выступіць лідар змаганьня за незалежнасьць — Зянон Пазьняк.

Арганізатары сьвята — «Нацыянальна–Вызвольны Рух Вольная Беларусь» і Прастора «Новая Зямля» — хочуць сабраць беларусаў Беластоку і гасьцей гораду на ўрачыстую імпрэзу з удзелам грамадзкіх дзеячаў, музыкаў, актораў і творчых калектываў.

Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля».

Арганізатары адзначаюць: “«Вольная Беларусь» і «Новая Зямля» не атрымліваюць фінансаваньня на арганізацыю гэтага сьвята. Мы маем памяшканьне, у якім можам сабрацца разам, але ня маем бюджэту на правядзеньне канцэрту.

Таму мы зьвяртаемся да беларускай супольнасьці:

Станьце часткай гэтага сьвята і дапамажыце яго правесьці!

Агульная мэта збору — 9000 злотых.

У суму закладзены выдаткі на арганізацыю канцэрта і фінансавая дапамога па аплаце арэнды памяшканьня “Новая Зямля”.

Кожны унёсак — гэта ня толькі падтрымка канцэрту да Дня Незалежнасьці, але і дапамога Прасторы «Новая Зямля», каб яна магла працягваць сваю працу.

Усе сродкі, сабраныя звыш неабходнай сумы, будуць накіраваныя на аплату арэнды і далейшую дзейнасьць Прасторы «Новая Зямля».

Беларусы, падтрымаем сябе!

Сьвяткуем Незалежнасьць разам!

Захоўваем беларускую прастору разам!

Дзе: Беласток, Прастора “Новая зямля”, Świętego Rocha 5/lok.32

Калі: 23.08, нядзеля, 14:00

Падтрымаце сьвята і прастору можна па спасылцы:

https://zrzutka.pl/gh985w

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: