14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Дональд Трамп: “Удары Ўкраіны па расейскіх НПЗ — гэта эскаляцыя, якая можа наблізіць завяршэньне канфлікту”

Дональд Трамп і Ўладзімер Зяленскі сустрэліся падчас саміту НАТА.

Паводле заявы Трампа, ЗША могуць перадаць Украіне ліцэнзію на вытворчасьць сыстэмаў Patriot.

Дональд Трамп выказаў думку, што пасьля магчымай мірнай дамовы менавіта Эўропа павінна сачыць за яе выкананьнем, а ЗША дапамогуць забясьпечыць пакет гарантыяў бясьпекі.

Ён таксама сказаў, што ня верыць у новы напад Расеі на Ўкраіну пасьля дасягненьня дамоўленасьцяў: «Думаю, ім ужо дастаткова. Гэта працягваецца амаль пяць гадоў».

Трамп адзначыў, што лічыць Пуціна гатовым да ўрэгуляваньня, бо «размаўляе зь ім» і «ведае, калі людзі хочуць заключыць угоду». Паводле яго, Зяленскі таксама зацікаўлены ў міры і часта гаворыць пра аднаўленьне Ўкраіны і яе патэнцыял.

Падчас размовы Трамп паведаміў, што Пуцін выказаў гатоўнасьць сустрэцца з Зяленскім у Маскве. На гэта прэзыдэнт Украіны адказаў: «Гэта складана. Там шмат украінскіх дронаў. Гэта небясьпечна для мяне».

Акрамя таго, Дональд Трамп назваў удары Ўкраіны па расейскіх НПЗ «эскаляцыяй, якая можа наблізіць завяршэньне канфлікту».

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: