7 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Памёр Пётра Садоўскі

На 87-м годзе жыцьця памёр Пётра Садоўскі — палітык, мовазнаўца, дыплямат, дэпутат Вярхоўнага Савету XII скліканьня ад Беларускі народны фронт, першы амбасадар Беларусі ў Нямеччыне.

Пра ягоную сьмерць паведаміла дачка Аліна.

Пётра Садоўскі нарадзіўся ў 1939 годзе на Полаччыне. У 1990 годзе быў абраны дэпутатам Вярхоўнага Савету і стаў адным з удзельнікаў легендарнай галадоўкі дэпутатаў БНФ. Пасьля ён пасьлядоўна адстойваў незалежнасьць Беларусі, выступаў супраць паглыбленай інтэграцыі з Расеяй. Пётра Садоўскі быў адным з яркіх інтэлектуальных галасоў беларускай думкі.

Для многіх Пётра Садоўскі застанецца чалавекам, чый сьпеў «Тры дарожанькі» прагучаў на плошчы ў дзень абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі — 25 жніўня 1991 году.

Вечная памяць. 🕯

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: