Каля 90% усёй дапамогі было перарадзена ў 2022-2023 гадах, каля 10% у перыяд з 2024 па сёньняшні час.
Міністар абароны Польшчы Ўладзіслаў Касіняк-Камыш паведаміў, што Варшава пачала працэс рассакрэчваньня ўсіх рашэньняў аб перадачы Ўкраіне вайсковай тэхнікі.
Паводле яго, найбольшыя пастаўкі адбыліся ў 2022–2023 гадох і ацэньваюцца прыкладна ў $4 млрд. Украіна атрымала танкі Т-72, PT-91 і Leopard 2A4, бронетэхніку, артылерыю, зьнішчальнікі МіГ-29, верталёты Мі-24, боепрыпасы і беспілотнікі.
З 2024 году кошт новых паставак склаў каля $410 млн.
Касіняк-Камыш таксама паведаміў, што працягваюцца перамовы з Кіевам аб перадачы Польшчай астатніх МіГ-29 у абмен на ўкраінскія тэхналёгіі і пастаўкі дронаў для польскага войска. Паводле яго, Украіна пацьвердзіла зацікаўленасьць у такой дамоўленасьці.


