Паводле словаў эўракамісара ў пытаньнях абароны Андруса Кубілюса, у 2025 годзе РФ вырабіла каля 2000 балістычных і крылатых ракетаў, тады як краіны ЭЗ — толькі 250 крылатых і ніводнай балістычнай, паведамляе карэспандэнтка Радыё Свабода.
Кубілюс назваў гэта сур’ёзнай праблемай для эўрапейскай бясьпекі і заклікаў паскорыць разьвіцьцё абароннай прамысловасьці.
У той жа час ён прывёў Украіну як прыклад хуткага нарошчваньня вытворчасьці ўзбраеньняў і заклікаў інтэграваць украінскі абаронны сэктар у эўрапейскі рынак абароны.


