17 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Зянон Пазьняк выказаў словы падтрымкі і спачуваньня Ўкраіне з нагоды расейскай атакі

Старшыня дэпутацкай Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня, лідар НВР “Вольная Беларусь” Зянон Пазьняк выказаў словы падтрымкі Ўкраіне:

“Выказваем балеснае спачуваньне ўкраінцам у сувязі з нападам расейцаў на Кіева-Пячэрскую Лаўру і падпалам Успенскага Сабору, разбурэньнем кінастудыі імя Даўжэнкі. Маскоўскія варвары супраць Бога, супраць культуры, супраць добрага і чалавечага. Гэта вядома. Але яны будуць пакараныя. Украінцы, мацуйцеся і мужайцеся. Бог з намі. Сатанінская маскоўская арда — пагроза чалавецтву — будзе разгромлена. Слава Украіне! “

“Маскоўцы пачалі рабіць ва Украіне тое, што 200 гадоў рабілі ў Беларусі, — зьнішчаць сьведчаньні хрысьціянскай Веры і культуры. Цяпер праз лукашысцкі рэжым яны тое працягваюць. Некалькі гадоў таму падпалілі каталіцкі санктуарыум у Будславе — цэнтар беларускіх пільгрымак і маленьня. Потым зрабілі пажар у Чырвоным Касьцёле Сымона і Алены ў Менску — цэнтру беларускай каталіцкай асьветы і веры — і зачынілі яго. Тут агульны маскоўскі почырк, адна палітыка, адна расейская нянавісьць да ўсяго лепшага, добрага, сьветлага. І пекла йдзе за імі. Але на гэты раз у пекле згараць яны самы” — дадаў Зянон Пазьняк

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: