8 мая 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Яшчэ адзін аўтобус не прапусьцілі з Беларусі ў Літву праз новыя санкцыі

Гаворка пра аўтобус, які выехаў зь Менску ўчора а 22:00. Пасьля праверкі яго не прапусьцілі ў Літву, паведаміў тэлеграм-канал Infotrans Media Belarus.

Пасажыры правялі на мяжы каля 3,5 гадзіны. Пазьней за дадатковую плату іх пагадзіўся давезьці да Вільні кіроўца іншага аўтобуса. У аэрапорт яны прыбылі прыкладна а 5-й раніцы.

Нагадаем, што ўчора раніцай, 5 траўня, у пункце пропуску «Меднікі» разьвярнулі рэйсавы аўтобус, які накіроўваўся зь Менску ў Коўна, з адпраўленьнем з аўтавакзалу «Цэнтральны» а 04:00.

— Аўтобус не прапусьцілі праз мяжу літоўскія мытнікі. Нам сказалі, што не паедзем далей праз паліва, больш нічога не тлумачылі. Давялося выклікаць таксі да Вільні з найбліжэйшай запраўкі з боку Літвы. Ці прапусьцілі аўтобус пасьля — ня ведаю: трэба было сьпяшацца на самалёт, — распавёў адзін з пасажыраў.

На пачатку траўня ў Літве ўступілі ў сілу папраўкі да закону «Аб абмежавальных мерах у сувязі з вайсковай агрэсіяй супраць Украіны». Яны працягнулі дзейныя санкцыі супраць Расеі і Беларусі і ўвялі новыя.

Адно з новаўвядзеньняў закранула паліва. Цяпер увозіць з Беларусі ці Расеі паліва ў стандартных баках транспартных сродкаў забаронена, калі яго аб’ём перавышае 200 літраў. Абмежаваньне будзе дзейнічаць да 31 сьнежня 2027 году.

Як паведамляла мытня Літвы, пры выяўленьні перавышэньня нормы ў 200 літраў транспартны сродак не дапусьцяць на тэрыторыю Літвы і Эўразьвязу і разьвярнуць назад у краіну выезду.

У выпадку нязгоды кіроўцы з такім рашэньнем да яго могуць быць ужытыя санкцыі, уключна з магчымым арыштам транспартнага сродку.

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Павел Усаў: “Расейская прапаганда ўпадае ў ідэалагічную паніку”

Беларускі палітолаг Павел Усаў падзяліўся сваемі назіраньнямі за працэсамі...

Апошняе

Збор на багі для Беларускага Дабраахвотніцкага Корпусу

На жаль, багі, на які вы дапамагалі нам сабраць...

Аўдыторыя Z-блогераў пачынае масава расчароўвацца

Пра гэта напісалі ў Z-канале «Міг Расеі». «Ведаем некалькі адмінаў...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: