13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Аўдыторыя Z-блогераў пачынае масава расчароўвацца

Пра гэта напісалі ў Z-канале «Міг Расеі».

«Ведаем некалькі адмінаў буйных Z-патрыятычных каналаў, у якіх уключаныя камэнтары. Усе яны адзначаюць рэзкую зьмену настрояў сваіх падпісчыкаў. У які бок — тлумачыць ня трэба. Прычым пачалося гэта прыкладна з канца мінулага году. На пытаньне: “а можа, ЦІПСО?”, адказваюць — там людзі, якія пішуць нам гадамі, а наплыў ботаў ці нават жывых укропрапагандыстаў мы б заўважылі», — заявілі там.

Гэтую публікацыю пракамэнтаваў іншы Z-блогер, Аляксандар Картавых. Паводле яго, ягоная аўдыторыя «паступова шалее і злуецца».

«Ужо нават салав’ёўскія страцілі ранейшы ахоўніцкі імпэт і нешта невыразна мармычуць сабе пад нос. У такім рэжыме калектыўнага псыхозу (чытаць голасам Арэстовіча) запас трываласьці ў грамадзтва застаўся на паўтара-два месяцы. Пасьля чаго пачнуцца тэрмінальныя зьмены, і якраз да верасьня ўсё скончыцца, калі рухацца па цяперашнім курсе, не зварочваючы», — лічыць ён.

Картавых сьцьвярджае, што правёў апытаньне ў двух чатах з адміністратарамі буйных Z-каналаў «з агульнай аўдыторыяй у трэць Тэлегі».

«Амаль усе адчуваюць набліжэньне нейкай бяды, усе нэрвовыя і ніхто ні ў чым не ўпэўнены. Гэтыя людзі, па ідэі, павінны кіраваць калектыўным бессьвядомым. Але яны самі сядзяць, нічога не разумеюць, што адбываецца».

Да абмеркаваньня далучыўся яшчэ адзін праваенны канал «Распрацоўшчык БПЛА»:

«Да сказанага хачу дадаць, што злуецца і IT-супольнасьць, дзе ўжо вельмі хочуць паглядзець, як вас, дарагія заканадаўцы, без нас будуць ціснуць з аднаго боку кітайцы, а з другога — амэрыканцы з Palantir. А найвышэйшай якасьцю расейскага чыноўніка стане здольнасьць дагадзіць кітайцу, каб ён прадаў хоць нешта. А за кітайцамі будзем стаяць мы і ехідна хіхікаць».

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: