Прэм’ер-міністар Ізраілю Біньямін Нэтаньягу прызначыў новым кіраўніком выведкі Масад ўраджэнца беларускага Мазыра Раман Гофман.
Гофман уступіць на пасаду 2 чэрвеня 2026 году — ягоная кадэнцыя разьлічаная на пяць гадоў. Да гэтага ён займаў пасаду вайсковага сакратара кіраўніка ўраду, кансультуючы прэм’ера ў пытаньнях бясьпекі і абароны.
Раман Гофман нарадзіўся ў Мазыры і пераехаў у Ізраіль у 1990 годзе ва ўзросьце 14 гадоў. Служыў у бранятанкавых войсках, удзельнічаў у антытэрарыстычных апэрацыях і стаў першым прадстаўніком хвалі рэпатрыяцыі зь былога СССР, які дасягнуў званьня брыгаднага генэрала і атрымаў пад камандаваньне дывізію.
У кастрычніку 2023 году, падчас нападу ХАМАС на Ізраіль, ён атрымаў цяжкае раненьне і перанёс некалькі апэрацыяў.


