3 красавіка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Прэзідэнт Летувы Наўседа спрабаваў адгаварыць Джона Коўла ад “гандлю палітвязьнямі”

Такія высновы можна зрабіць з паведамленьняў летувійскіх СМІ.

Прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа, які сустракаўся са спэцпасланьнікам ЗША па Беларусі Джонам Коўлам, заявіў, што спрабаваў пераканаць яго быць больш асьцярожным у зносінах з беларускім кіраўніком.

«Я праактыўна спрабаваў пераканаць, што трэба быць вельмі асьцярожнымі, размаўляючы з беларускім дыктатарам», — сказаў ён журналістам у Брусэлі.

«Так, магчыма, ён можа ствараць такі нібыта спрыяльны фон для ілюзіяў або спробаў думаць, што ён можа наблізіцца да Захаду, але існуе вельмі шмат аб’ектыўных прычынаў, чаму ён гэтага зрабіць ня можа», — адзначыў Наўседа.

Ён таксама паведаміў, што пытаньне санкцыяў супраць Беларусі на сустрэчы не абмяркоўвалася.

Прэзыдэнт падкрэсьліў, што ў дачыненьні да Менску варта зьвяртаць увагу на рэальныя дзеяньні Аляксандра Лукашэнкі, а не на ягоныя словы.

«Гэтыя рэальныя дзеяньні паказваюць, што ён ні на колькі не набліжаецца да Захаду — разьмяшчаючы “Арэшнік”, дапамагаючы Расеі ў атаках дронамі па Ўкраіне, сваёй агрэсіўнай рыторыкай, “балёнамі” і іншымі дзеяньнямі. Няма ніякіх падставаў лічыць, што нешта прынцыпова мяняецца», — сказаў Наўседа.

Паводле яго, намаганьні ЗША па вызваленьні людзей з беларускіх турмаў варта вітаць, але Менск выкарыстоўвае і гэта ў сваіх мэтах.

«Бачачы, што яму выгадна “гандляваць” вызваленьнем палітвязьняў і атрымліваць з гэтага карысьць, ён, наадварот, матываваны затрымліваць яшчэ больш людзей, каб у будучыні мець гэты рычаг для атрыманьня яшчэ большай выгоды. Гэта замкнёнае і вельмі заганнае кола», — адзначыў ён.

Як паведамлялася, прадстаўнік ЗША падчас візыту ў Літву сустрэўся таксама з прэм’ер-міністаркай Інгай Ругінене і абмеркаваў гібрыдныя атакі з боку Менску.

Коўл таксама сустракаўся з эўрадэпутатам Пятрасам Гражулісам, дэпутатамі Сэйму Ігнасам Вегеле і Рымасам Ёнасам Янкунам.

Паводле Наўседы, гэта можа сьведчыць пра тое, што цяперашняя адміністрацыя Белага дому шукае палітычныя сілы або дзеячаў, якіх лічыць ідэалягічна блізкімі.

На сёньня Летува — гэта найбольш пасьлядоўны апалагет санкцыяй супраць Беларусі і беларусаў. Вынікам гэтай палітыкі становіцца яшчэ большае ўцягваньне Беларусі ў палітычную арбіту Расеі.

Апошняе

За адзін дзень Украіна зьнішчыла колькі варожых самалётаў

За адзін дзень Украіна зьнішчыла:  — расейскі Су-34 — Ан-26 над...

Ціханоўская і Лябедзька заклікалі ў Вільні ня весьці перамовы з Лукашэнкам

30 сакавіка ў літоўскім Сейме адбыўся круглы стол «Беларусь...

У Варшаве прайшла імпрэза ў гонар Дня Волі

У нядзелю 29 сакавіка беларусы сабраліся ў Беларускім доме,...

Рэжым ліквідавў арганізацыю, якая дапамагала дзецям, хворым на рак

Як паведамляе партал НН, дзейнасьць арганізацыі "КіндэрВіта" спынілі паводле...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: