17 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рэжым ліквідавў арганізацыю, якая дапамагала дзецям, хворым на рак

Як паведамляе партал НН, дзейнасьць арганізацыі “КіндэрВіта” спынілі паводле рашэньня калегіі Галоўнага ўпраўленьня юстыцыі Мінгарвыканкаму. Паводле афіцыйнай вэрсіі, прычына ў тым, што дзейнасьць арганізацыі не адпавядала мэтам і задачам, прапісаным у статуце.

Чыноўнікі запэўнілі, што мера «выкананая ў строгай адпаведнасьці» з дэкрэтам №1 «Аб дзяржрэгістрацыі і ліквідацыі (спыненьні дзейнасьці) суб’ектаў гаспадараньня», а зрабілі гэта «ў сувязі з выяўленьнем неадпаведнасьці дзейнасьці, якая ажыцьцяўляецца, статутным мэтам арганізацыі». У чым праявілася гэтая неадпаведнасьць, яны не патлумачылі.

У той жа час у ведамстве адзначылі, што рашэньне можна было абскардзіць у судзе, але заснавальнікі гэтага рабіць не сталі, а замест таго, маўляў, пачалі фармаваць нэгатыўную грамадзкую думку праз публікацыі ў сацыяльных сетках.

Пра закрыцьцё KinderVita стала вядома 25 сакавіка, хоць само рашэньне было прынятае 19 сакавіка. Заснавальнікі арганізацыі паведамлялі, што на працягу пяці гадоў працавалі законна, адкрыта паказвалі справаздачы і былі сумленнымі з падпісчыкамі. Яны адзначылі, што вымушаныя падпарадкавацца рашэньню ўладаў, нават калі не згодныя з ім.

Цяпер арганізацыя плянуе на працягу месяца завяршыць усе справы: сабраныя ахвяраваньні накіруюць на дапамогу хворым дзецям, а рэшткі рэчаў — цацкі і сродкі гігіены — перададуць у анкалягічны цэнтар.

Прадстаўнікі KinderVita таксама выказалі надзею, што ў будучыні змогуць зноў займацца дабрачыннасьцю, і падзякавалі ўсім, хто падтрымліваў іх працу і дапамагаў дзецям.

Ліквідацыяй арганізацыі былі перадусім шакаваныя бацькі хворых дзяцей, якім яна дапамагала. Яны запісалі і разьмясьцілі ў сацыяльных сетках зварот да Лукашэнкі.

«Кожны дзень «КіндэрВіта» аказвае неверагодную падтрымку і клопат. Яны радуюць дзетак падарункамі, ладзяць забаўляльныя мерапрыемствы, майстар-клясы. Арганізуюць збор грашовых сродкаў для цяжка хворых дзяцей. Для ўсіх нас «КіндэрВіта» — гэта ня проста арганізацыя. Гэта — добры чараўнік, які дорыць нашым дзецям радасьць і вяртае бестурботнае дзяцінства, дзе няма сьлёз, пакутаў, болю», — падкрэсьліваецца ў звароце.

«Не забірайце ў дзяцей са сьмяротным дыягназам апошняе — усьмешку!» — заклікалі людзі.

Апошняе

Па Самары ўдарылі ракетамі ”Фламінго”: нанесены ўдары па стратэгічным заводзе

Пад ударам апынулася адно з ключавых маскальскіх прадпрыемстваў, якое...

Мікалай Казека. Чалавек сумленьня

10 жніўня, ва ўзросце 76 гадоў, памёр Мікалай Казека...

Маштабная ўцечка медычных дадзеных у Польшчы: гаворка пра 19 млн. чалавек

У Польшчы адбылася беспрэцэдэнтная ўцечка дадзеных з сыстэмаў кампаніі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: