13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Пуцін прапанаваў аднавіць пастаўкі нафты і газу ў Эўропу

Нагодай для стала сытуацыя на Блізкім Усходзе. У Крамлі сьцьвярджаюць, што пастаўкі нафты, якія пераважна транспартуюцца праз Армузскую пратоку, неўзабаве могуць цалкам спыніцца. А Расея гатовая да супрацоўніцтва, калі яно будзе «доўгатэрміновым і непалітызаваным».

«Калі эўрапейскія пакупнікі раптам вырашаць пераарыентавацца і забясьпечаць нам доўгатэрміновую, устойлівую сумесную працу, пазбаўленую палітычнай кан’юнктуры, мы гатовыя працаваць і з эўрапейцамі», — сказаў Пуцін.

Расейскія энэргетычныя кампаніі «заўсёды адрозьніваліся стабільнасьцю» і «надзейнасьцю» паставак, даводзіць Пуцін.

4 сакавіка Пуцін пагражаў, што РФ можа датэрмінова спыніць пастаўкі звадкаванага прыроднага газу на эўрапейскі рынак і пераарыентавацца на больш «прэміяльных» пакупнікоў.

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: