13 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Польшча пабудуе «дронавую сьцяну» коштам €1,4 млрд

Паводле дадзеных выданьня FT, сыстэма абароны ад бесьпілётнікаў будзе выкарыстоўваць спэцыяльныя турэлі і дыстанцыйныя баявыя модулі, здольныя зьбіваць дроны ракетамі з лазэрным навядзеньнем.

Кантракт на пастаўку такіх сыстэмаў на €1,4 млрд ужо атрымала нарвэская абаронная кампанія Kongsberg.

У Варшаве кажуць, што ня хочуць чакаць агульнаэўрапейскіх праектаў і вырашылі дзейнічаць хутчэй.

«Замест размоваў пра эўрапейскую дронавую сьцяну, якая гучыць як мара, мы хочам пачаць будаваць сыстэму ўжо цяпер і тэставаць яе на польскай мяжы», — заявіў генэрал Томаш Грамадзіньскі.

Варта дадаць, што калі гэтыя грошы ськіраваць не на “сьцяну”, а на зьнішчэньне расейскіх акупантаў ва Ўкраіне, ніякіх “сьцен” не спатрэбіцца…

Апошняе

У Калузе атакаваны яшчэ адзін дата-цэнтар «Яндэксу»

У ноч на 9 кастрычніка ў расейскай Калузе быў...

АдГ і BSW у Саксоніі-Ангальце заклікаюць спыніць дапамогу Ўкраіне

Партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (АдГ) і BSW у ляндтагу...

У Бранскай вобласьці беларуска пацярпела ад атакі дрона — ёй ампутавалі канцавіны

8 кастрычніка ў Бранскай вобласьці Расеі бесьпілётнік атакаваў грузавы...

Катар вяртае газавозы ў Пэрсыдзкі заліў

Катар пачаў вяртаць у рэгіён пустыя газавозы для транспартаваньня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: