13 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Мастацкім кіраўніком Купалаўскага тэатру стаў рэжысэр з Расеі

Расеец з Томску цяпер адказны за пастановы тэатру Янкі Купалы.

Міністар культуры адзначыў, што для вядомага беларускага тэатру пачынаецца «новая старонка ў гісторыі флягманскай культурнай установы краіны».

Акімаў скончыў факультэт рэжысуры ў Маскве. Пасьля вучобы ён працаваў галоўным рэжысэрам у некалькіх правінцыйных тэатрах Расеі.

На новай пасадзе ён зьмяніў Вольгу Няфёдаву, якая кіравала Купалаўскім тэатрам пасьля жніўня 2020 году. Тады з тэатру сышлі больш за 50 актораў і супрацоўнікаў.

У апошнія гады ў тэатры неаднаразова гаварылі пра кадравыя праблемы. Акторка Тамара Міронава ў інтэрвію дзяржаўнаму выданьню «СБ. Беларусь сегодня» адзначала, што ў трупе не хапае актораў сярэдняга ўзросту, а таксама адчуваецца недахоп рэжысэраў. Таму для пастановак у Менск часта запрашаюць рэжысэраў з Расеі.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: