З нагоды Дня нараджэньня дзяячкі Беларускага Адраджэньня Галіны Пазьняк “Варта” сабрала частку яе выступаў і лекцый, якія раім да прагляду:
Выступ Галіны Пазьняк на сьвяткаваньні Дня аднаўленьня Незалежнасьці Беларусі ў Кафедральным Саборы БАПЦ. 26 жніўня 2012 г.
Галіна Пазьняк чытае ўрывак з паэмы “Вялікае Княства”. 25 жніўня 2013 г.
Галіна Пазьняк. Гаварыце па беларуску!
Выступ 2020 г у Ню-Ёрку.
Мова, гісторыя, любоў да сваёй зямлі. Галіна Пазьняк
Размова пра значэньне беларускай мовы, гісторыі і культуры для нацыянальнай ідэнтычнасьці. 2020 г.
Уладзімер Мулявін ‒ геній, які апярэдзіў свой час | ч.1
Першая частка відэа, прысвечаная постаці Уладзіміра Мулявіна — музыканта, які значна паўплываў на адраджэньне беларускай культуры. 13 кастрычніка 2022 г.
Уладзімер Мулявін ‒ геній, які апярэдзіў свой час | ч.2
Другая частка відэа пра жыцьцё і творчасьць Уладзіміра Мулявіна, яго ўнёсак у беларускую культуру.
Лекцыя Галіны Пазьняк «Схаваны Купала»
Літаратурна-музычная лекцыя, праведзеная ў Беларускім Доме ў Варшаве для беларускай супольнасьці. 13 кастрычніка 2023 г.
Галіна Пазьняк. «Схаваны Купала»
Лекцыя пра генія беларускай літаратуры, якая прайшла 11 лістапада ў Нью-Ёрку ў грамадзкай залі сабору сьв. Кірылы Тураўскага.
ГАЛІНА ПАЗЬНЯК: «НАШ ВЯЛІКІ ЯКУБ КОЛАС»
Мы часта аўтаматычна кажам, што Якуб Колас — класік беларускай літаратуры. Але ці мы сапраўды ведаем яго творчасьць? Менавіта пра розныя асьпекты творчай спадчыны Коласа ідзе гаворка ў аўтарскай лекцыі Галіны Пазьняк, якая шматбакова падыйшла да гэтага пытаньня. Лекцыя адбылася ў Ню-Ёрку ў грамадзкай залі сабору сьв. Кірылы Тураўскага 22 сьнежня 2024 года. Гэта працяг лекцый спадарыні Галіны пра нашых геніяльных класікаў.
Чарнобыльскае змаганьне — Галіна Пазьняк
Даклад пра Чарнобыльскую катастрофу і барацьбу за выжываньне беларускага народа пасля трагедыі. 2025 г.
Галіна Пазьняк: Максім Багдановіч — Беларускі геній
Лекцыя пра творчасьць Максіма Багдановіча. Галіна Пазьняк раскрыла сутнасьць генія Максіма Багдановіча, яго творчай індывідуальнасьці; распавяла пра тое, як выяўляецца творчае крэда Паэта; як ён разумее ролю мастацтва (паэзіі) у жыцьці; як спалучаецца “нацыянальнае” і “агульначалавечае” ў яго творчасьці. 19 кастрычніка 2025 г.
ГАЛІНА ПАЗЬНЯК – ІНТЭРВІЮ
Галіна Пазьняк, жонка вядомага палітыка Зянона Пазьняка, расказвае пра свой шлях у БНФ «Адраджэньне», крыху пра замужжа, а таксама разважае пра беларускую культуру і гісторыю.
ГЕНІЙ МАКСІМ БАГДАНОВІЧ. Лекцыя Галіны Пазьняк.
Галіна Пазьняк у чарговай лекцыі дзеліцца разважаньнямі аб сутнасьці генія Максіма Багдановіча, яго творчай індывідуальнасьці і жыцьцёвым крэда пісьменьніка. Галіна Пазьняк паказвае, як “нацыянальнае” і “агульначалавечае” спалучаецца ў творчасьці нашага класіка з сусьветным імём. Таксама вы даведаецеся пра тое, у якіх галінах Максім Багдановіч быў першаадкрывальнікам у беларускай паэзіі. Лекцыя была прачытана перад беларускай грамадой ў Ню-Ёрку. 23 лістапада 2025 года.
Віншуем спадарыню Галіну з Днём нараджэньня і зычым моцнага здароўя, натхненьня і новых выступаў, якія і надалей будуць служыць беларускай культуры і нацыянальнаму Адраджэньню!


