13 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера Мулявіна

12 студзеня споўнілася 85 гадоў з дня нараджэньня Уладзімера Мулявіна — чалавека, без якога немагчыма ўявіць беларускую культуру другой паловы ХХ стагодзьдзя.

Уладзімер Георгіевіч Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 году ў Сьвярдлоўску — у глыбіні Савецкай імпэрыі, далёка ад беларускіх бароў і курганоў. Аднак менавіта Беларусь стала яго духоўнай радзімай і натхненьнем для творчасьці.

Ён быў музыкам ад нараджэньня. Яшчэ ў юнацтве авалодаў гітарай, балалайкай, акордэонам, прайшоў суровую школу самадзейнасьці і ваенных ансамбляў. Як і многія таленты той эпохі, ён шукаў сябе ў сыстэме, якая не стварала — яна адбірала і падпарадкоўвала. Аднак Мулявін зрабіў свой галоўны жыцьцёвы выбар — выбар на карысьць беларускай песьні, беларускай мовы і беларускай духоўнай традыцыі. Уладзімер Мулявін наважыўся вярнуць беларускую музыку на вялікую сцэну.

У канцы 1960-х гадоў у Менску ён стварае ансамбль «Песьняры». Гэты музычны гурт парушыў правілы савецкай эстрады: са сцэны масава загучала беларуская мова — не як этнаграфічная цікавостка, а як мова сучаснага мастацтва. У аснове рэпэртуару ансабля — народныя песьні, творы Янкі Купалы, Якуба Коласа, Максіма Багдановіча.

Мулявін сьвядома зьвяртаецца да Купалы, Коласа, Багдановіча, да народных баладаў і гістарычнай памяці. Ён стварае рок-аранжыроўкі на аснове фальклору і кладзе на іх беларускія вершы.

У 1979 годзе зьяўляецца рок-опера “Гусьляр” паводле паэмы класіка беларускай літаратуры Янкі Купалы “Курган” (музыка І. Лучанка і Ул. Мулявіна). Унікальнасць гэтай рок-оперы заключаецца ў сьмелым спалучэньні фальклорнай асновы, класічнай паэзіі і рок-музыкі, што для свайго часу было наватарская зьявай.

Уладзімер Мулявін — сапраўдны дасьледчык беларускай літаратуры, бо выбраў мноства выдатных вершаў і зрабіў музычныя шэдэўры на вершы беларускіх паэтаў: Цэлая праграма (цыкл) народных абрадавых песень; праграма “Вянок” з 15-цю песьнямі на вершы Максіма Багдановіча; дзьве рок- оперы (па “Адвечнай песьні” Купалы — музыка Мулявіна з назовам опэры “Песьня пра долю” і другая — “Гусьляр” — па паэме Купалы “Курган”.

З неверагодным пачуцьцем Уладзімер Мулявін выконваў “Пагоню” на верш Максіма Багдановіча. На 25-годзьдзе “Песьняроў” Мулявін выканаў праніклівую “Малітву” на словы вялікага беларускага паэта Янкі Купалы.

Мулявін зрабіў для нашай культуры, для нас, беларусаў, столькі, што гэта пераацаніць немагчыма. Ён ня быў палітыкам. Але ён рабіў тое, што часта не ўдавалася палітыкам: фармаваў у беларусаў пачуцьцё ўласнай годнасьці, паказаў, што беларуская культура можа быць вялікай, сучаснай і сусьветна вядомай.

Не выпадкова «Песьняроў» адначасова ўзнагароджвалі і абмяжоўвалі. Ім дазвалялі выступаць за мяжой — і ў той жа час пільна кантралявалі. Бо ў іхных песьнях было тое, чаго баялася імпэрыя: беларускай самасьвядомасьць.

Асабісты лёс Уладзімера Мулявіна быў няпросты. Ціск, унутраныя канфлікты, трагедыі, хваробы, аўтакатастрофа ў 2002 годзе, якая фактычна абарвала яго творчае жыцьцё.

Асобнай балючай старонкай у ягоным лёсе стала і загадкавая сьмерць брата, абставіны якой так і не былі да канца не высьвятленыя, што пакінула цяжкі сьлед у душы музыкі і стала яшчэ адным ударам, які ён нёс праз усё жыцьцё.

Уладзімер Мулявін пайшоў з жыцьця ў 2003 годзе. Нягледзячы на тое, што ён мог бы яшчэ шмат зрабіць, музыкант пакінуў багатую творчую спадчыну і глыбокі сьлед у гісторыі беларускай культуры. Ён, чалавек не па крыві, а па выбары, стаўся адным з найвялікшых беларусаў ХХ стагодзьдзя.

Сёньня Ірыне Міхайлаўне Быкавай — 99!

Ірына Міхайлаўна па-ранейшаму знаходзіцца у больніцы.  Удава Васіля Быкава, як...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Апошняе

Сёньня Ірыне Міхайлаўне Быкавай — 99!

Ірына Міхайлаўна па-ранейшаму знаходзіцца у больніцы.  Удава Васіля Быкава, як...

❗️21 і 24 гады турмы за дапамогу Ўкраіне: жудасны прысуд сям’і з Драгічыншчыны

Сямейную пару зь Берасьцейшчыны — Дзьмітрыя і Вольгу Капузаў...

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін.  Уладзімер Мулявін унёс...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: