18 чэрвеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Кошт нафты Urals упаў ніжэй $40 з-за санкцыяў ЗША супраць «Роснефти» ды «Лукойла»

Вартасьць асноўнай расейскай экспартнай маркі нафты Urals у студзені 2026 году апусцілася да адзнакі $39,18 за барэль, што ёсьць пяцігадовым мінімумам. 

Паводле зьвестак The Moscow Times ды міністэрства эканамічнага разьвіцьця РФ, падзеньне склала 13% у параўнаньні зь сьнежнем ды больш за 40% у параўнаньні з пачаткам мінулага году.

Асноўнай прычынай абвалу сталі санкцыі адміністрацыі Дональда Трампа, уведзеныя ў канцы 2025 году супраць найбуйнейшых нафтавых гігантаў — «Роснефти» ды «Лукойла». Гэта прывяло да таго, што зьніжка на Urals у параўнаньні з сусьветным эталёнам Brent у портах Балтыйскага ды Чорнага мораў дасягнула рэкордных $26–28 за барэль.

У некаторых зьдзелках з кітайскімі НПЗ кошт паніжаўся да $31, што супастаўна з узроўнямі пандэміі 2020 году ды пачатку першага прэзыдэнцкага тэрміну Ўладзімера Пуціна.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Допыты і ператрусы па «справе ЭГУ» не спыняюцца

У Беларусі апошні тыдзень разгортваецца маштабны пераслед, звязаны з...

Апошняе

Дональду Трампу — 80

14 чэрвеня Прэзідэнт ЗША адзначае 80 гадовы юбілей.

Расейскую мову пазбавілі абароны ва Ўкраіне

Цяпер мова РФ ня можа карыстацца мэханізмамі абароны, створанымі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: