2 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Недальнабачная палітыка: санкцыі заштурхоўваюць беларускую дзяржаву ў Расею.

“Белавія” папярэджвае, што зь 20.00 1 верасьня адключыць сістэму электроннага браніраваньня авіябілетаў. Часова будуць недасяжныя паслугі браніраваньня, пакупкі, абмену, вяртаньня авіябілетаў і г. д. Гэтыя апэрацыі нельга будзе правесьці ні на сайце, ні ў дадатку, ні ў офісах авіякампаніі.

Прычына – правядзеньне тэхнічных работ па пераходзе авіякампаніі на расейскую сістэму браніраваньня авіябілетаў “Леанарда”. Работу сэрвісаў плануецца аднавіць 2 верасьня.

Сістэма браніраваньня білетаў «Леанарда» была распрацаваная ў Расеі ў 2022 годзе для замены замежных (эўрапейскіх і амэрыканскіх) аналагаў, якімі карысталіся мясцовыя перавозчыкі.

Нагадаем, што беларуская авіякампанія “Белавія” знаходзіцца пад санкцыямі пасьля прымусовай пасадкі самалёта і затрыманьня Пратасевіча. А ў трэцяю гадавіну пратэстаў 2020 у Беларусі, 9 жніўня, ЗША ўзмацніла санкцыі супраць “Белавія”.

Выглядае, што для кампаніі “Белавія” пераход у расейскую сістэму “Леанарда” стаў адзіным выйсьцем ва ўмовах блакаваньня санкцыямі.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

СБУ зьнішчыла расейскі стратэгічны бамбавік Ту-95МС у Эньгельсе

Лятак атрымаў значныя пашкоджаньні. На сёньня Расея ня мае...

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: