21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

15 арышту для жыхара Наваполацку за фатаздымак у Instagram на фоне гор і сьцягоў Грузіі і Украіны.

Як стала вядома беларускім праваабаронцам, 17 жніўня так званая «судьдзя» Зінаіда Балаболава прызнала жыхара Наваполацку вінаватым у пікетаваньні ўкраінскім сьцягам і асудзіла яго да 15 содняў арышту.

Насамрэч навапалачанін быў у адпачынку ў Грузіі ды зрабіў здымак на памяць. Публікацыя зьявілася на яго асабістай старонцы сацсеткі 8 жніўня 2021 года.
Міліцыянты заўважылі здымак толькі праз два гады ды затрымалі мужчыну. Паводле пратакола “справы”, мужчына “ў перыяд часу з 8 жніўня 2021 года па 12:00 11 ліпеня 2023 года правёў несанкцыянаванае пікетаванне, выказваючы грамадска-палітычныя, асабістыя і іншыя інтарэсы, шляхам апублікавання ў агульным доступе на сваёй старонцы ў Instagram для азнаямлення іншымі карыстальнікамі фотаздымку сябе і выявы палатніны сіне-жоўтага колеру”.

Мужчыну абвінавацілі паводле арт. 24.23 КаАП (несанкцыянаванае пікетаваньне).

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: