7 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Алексіевіч: “Мовы, якія пакінулі па сабе каланізатары, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра”

У інтэрвію гішпанскаму выданьню El País нобэлеўская ляўрэатка Сьвятлана Алексіевіч адказала на пытаньне пра сваё стаўленьне да моўнага пытаньня.

El País: Вы беларуская пісьменьніца, але пішаце па-руску. Ці можа беларуская культура разьвівацца ў расейскай мове, як ірляндзкая — у ангельскай?

Алексіевіч: Так. Я беларуская пісьменьніца, і я пішу па-руску.

El País: Як вы ставіцеся да адмовы ад расейскай мовы ва Ўкраіне?

Алексіевіч: Я супраць, але думаю, што гэта часовая зьява, выкліканая адчаем, а не сталая тэндэнцыя. Урэшце, мовы, якія пакінулі па сабе каланізатары ў Афрыцы, сталі шляхам да цывілізацыі. І гэта вельмі добра.

Падобна, што менавіта гэтае выказваньне пракаментаваў беларускі нацыянальны палітык Зянон Пазьняк: “Цытуюць чарговае дзікунства беларусажэрцаў. Аказваецца рускія варвары несьлі праз свой “язык” цывілізацыю ў Эўропу”.

Апошняе

Латвійская мяжа пад атакай

Яніс Домбрава: «Вайскоўцы Нацыянальных узброеных сілаў (NBS) спынілі спробу 20...

Хусіты атакавалі два грамадзянскія аэрапорты Саудаўскай Аравіі

Саудаўскія ўлады паведамілі, што ў выніку ракетных атак былі...

Ля ўзьбярэжжа Сочы атакавалі танкер AFRAMAX RIO пад сьцягам Лібэрыі

Паводле паведамленьняў, судна да гэтага ўжо некалькі разоў станавілася...

Лукашэнкаўскі рэжым ускладніў зборы грошай на лячэньне

У Беларусі ўвялі новыя жорсткія правілы для дабрачынных збораў...

У Нямеччыне затрымалі былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі па падазрэньні ў шпіянажы

Былога кіраўніка нямецкай зьнешняй выведкі BND Аўгуста Ханінга затрымалі...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: