14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

📌Дата:

30 кастрычніка 1919 г. у газеце “Беларусь” быў надрукаваны верш Макара Краўцова “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”

30 кастрычніка 1919 г. у газеце “Беларусь” быў надрукаваны верш Макара Краўцова “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, які быў пакладзены на музыку Уладзімерам Тэрэўскім. 

Потым гэта песня стала гімнам БНР пад назвай “Ваяцкі марш”.

Мы выйдзем шчыльнымі радамі
На вольны родны свой прастор.
Хай воля вечна будзе з намі,
А гвалту мы дамо адпор!

Няхай жыве магутны, сьмелы
Наш беларускі вольны дух.
Штандар наш бел-чырвона-белы,
Пакрый сабой народны рух.

На бой! За шчасьце і за волю
Народу слаўнага свайго!
Браты, цярпелі мы даволі,
На бой — усе да аднаго!

Імя і сілу беларуса
Няхай пачуе й убачыць той,
Хто сьмее нам нясьці прымусы
І першы выкліча на бой.

Браты, да шчасьця мы падходзім:
Хай гром грыміць яшчэ мацней!
Ў крывавых муках мы народзім
Жыцьцё Рэспублікі сваей!

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: