6 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Адраджаецца амаль з небыцьця шэдэўр беларускай архітэктуры — капліца-пахавальня роду Арэшкаў

Выходзіць на завяршальны этап рэканструкцыя капліцы-пахавальны роду Арэшкаў у мястэчку Заказель Берасьцейскай вобласьці, але ўжо зараз яна ўражвае сваёй ашаламляльнай архітэктурай і інтэр’ерам.

Капліца-пахавальня роду Арэшкаў была пабудавана ў 1849 годзе ў неагатычным архітэктурным стылі па праекце архітэктара Францішка Яшчольда (які ўзводзіў палац Пуслоўскіх у Косава).

Доўгі час помнік архітэктуры XIX стагоддзя павольна разбураўся пад уздзеяньнем сіл прыроды. Раскопкі дапамаглі выявіць вялікую колькасьць дэталяў інтэр’еру, часткі статуй, бронзавае ліццё, драўляныя і гіпсавыя скульптуры, нават фрагмент Слуцкага пояса і шмат іншага – гэтыя артэфакты можна ўбачыць у Брэсцкім абласным краязнаўчым музеі. Цяпер праводзіцца рэстаўрацыя капліцы-пахавальні.

На фота можна пабачыць, у якім стане знаходзіўся інтэр’ер капліцы да рэканструкцыі.

Апошняе

Сікорскі: паміж Польшчай і Беларусьсю назіраецца «лёгкая адліга»

Міністар замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі заявіў, што ў...

Кароль Марока Мухамэд VI прызначыў Фатыму Захру Мансуры прэм’ер-міністрам краіны

Мансуры стала першай жанчынай у гісторыі Марока, якая ўзначаліла...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках:

Папярэдні артыкул
Наступны артыкул