21 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Самы папулярны ў Беларусі сэрвіс па продажы квіткоў «Квіткі.бай» ліквідуюць

Як стала вядома «Бюро», юрыдычная асоба найбуйнейшага сэрвісу па продажы білетаў «Квіткі.бай» – «Квіткі Бел» – знаходзіцца ў працэсе ліквідацыі. Рашэньне ўласнікаў аб ліквідацыі датуецца 17 верасня.

Напрыканцы жніўня паведамілася, што кіраўніцтва кампаніі было затрыманае – старонкі «Квіткі.бай» у сацсетках былі выдаленыя, а мабільныя тэлефоны супрацоўнікаў недаступныя. 

Праца сайта пасля «тэхнічнага збою» ўсё ж была адноўленая, аднак з’явілася паведамленьне, што «Квіткі.бай» часова не рэалізуе білеты, а па ўсіх пытаньнях пакупнікоў накіравалі да арганізатараў мерапрыемстваў.

Мяркуецца, што затрыманьне супрацоўнікаў сэрвісу можа быць звязанае з чатам «ОргBY», які прызналі экстрэмісцкім фарміраваньнем. Паводле версіі КДБ, да гэтага чату меў дачыненьне дырэктар «Квіткі.бай» Аляксандр Касінскі.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: