28 лютага 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Выводзіў у поле і расстрэльваў мужчынскае насельніцтва” (c)

Кадыраў назваў гіенай і заклікаў адправіць пад трыбунал генерала, дэпутата Дзярждумы РФ Ўладзіміра Шаманова — былога камандуючага акупацыйнай расейскай групоўкай у Чачні ў 1996 годзе

25 верасьня ў Дзяржаўнай Думе ў першым чытаньні быў прыняты законапраект, паводле якога тры чачэнскія гарады — Сэрноводскае, Шэлкоўская і Наўрская — будуць перайменаваныя ў Сэрноводск, Тэрэк і Нэрвэ. На пасяджэньні выступіў дэпутат Дзярждумы, генерал-палкоўнік Ўладзімір Шаманаў, які раскрытыкаваў ініцыятыву.

«У Чачэнскай Рэспубліцы парламент прапануе перайменаваць казачыя станіцы, якія маюць свае гістарычныя назвы. Мала таго, што спачатку рускоязычнае насельніцтва выгналі адтуль, цяпер і назвы вы цярэце. Гэта гісторыя нашай дзяржавы. Што вы творыце, я вас пытаю?!» — сказаў тады ён.

Глава Чачні Рамзан Кадыроў у адказ на словы Шаманова заклікаў адпраўляць яго пад трыбунал і на вайну ва Ўкраіну.

«Зьвяртаюся да цябе асабіста, Шаманаў. Калі слова “патрыёт” для цябе не пусты звон, збірай сваіх такіх жа прыхільнікаў і адпраўляйся на перадавую ў зону СВА. Паглядзім на твае “ўменьні”. Твой «багаты досвед», які ты назапасіў, цэнячыся над мірным насельніцтвам, нам вядомы не па чутках. Таму ты ня маеш маральнага права сядзець у Думе і выдаваць сябе за “народнага абаронцу”. Перастань хавацца за дэпутацкім мандатам і гучнымі словамі», — напісаў Кадыроў.

Глава Чачні абвінавачыў генерал-палкоўніка ў тым, што той «выводзіў у поле і расстрэльваў мужчынскае насельніцтва».

Шаманаў — герой Расеі, былы камандуючы ПДВ, у 1996 годзе быў камандуючым групоўкай у Чачні.

МЭМАРАНДУМ

24-га лютага спаўняецца чатыры гады ад пачатку ваеннай агрэсіі Расеі супраць Украіны і разьвязваньня поўнамаштабнай вайны супраць Украінскай нацыі.

Контратака ЗСУ

ЗСУ контратакуюць: з канца студзеня пад кантроль вернутыя 8...

❗️У Менску затрымалі каталіцкую сям’ю, якая займалася выдавецтвам беларускіх кніг

У выніку масавых затрыманьняў выдаўцоў і кнігараспаўсюднікаў, якія адбыліся...

Апошняе

Выдадзены зборнік беларускіх патрыятычных песень, які стаў вынікам 100-гадовай працы беларусаў

Зборнік стварыла сьпявачка Тацьцяна Грыневіч-Матафонава пры падтрымцы Фундацыі "Вольная...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: