31 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

“Прывід камунізму” блукае па ЗША

Палітолаг Павел Усаў заўважыў дзіўнае падабенства праграмы амэрыканскіх “дэмакратаў” з праграмай камуністычнай партыі.

У якасьці прыкладу падаецца наступная цытата: “Капіталізм — гэта сыстэма, створаная ўладным клясам дзеля таго, каб выкарыстоўваць усіх астатніх дзеля сваёй уласнай выгады. Мы павінны замяніць яе дэмакратычным сацыялізмам — сыстэмай, у якой звычайныя людзі маюць сапраўдны голас у сваіх працоўных месцах, супольнасьцях і грамадзтве.

Мы хочам такой дэмакратыі, якая дае магчымасьць усім нам жыць і разьвівацца, а не проста выжываць, і якая адказвае на асноўныя пытаньні нашага жыцьця з удзелам усіх людзей.

Мы хочам калектыўна валодаць ключавымі эканамічнымі рухавікамі, што кіруюць нашым жыцьцём — такімі, як энэргетычная вытворчасьць і транспарт.”

“Адное пытаньне, як ўсё забраць у капіталістаў і раздаць працоўнаму клясу? Без дыктатуры пралетарыяту не абыйсьціся. Як кажуць, Ленін жывее ўсіх жывых.” — іранізуе Павел Усаў.

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Апошняе

Беларусы-добраахвотнікі ва Украіне апынуліся ў прававой пастцы

Беларускім добраахвотнікам, якія ваююць за Ўкраіну, пагражае звальненьне з...

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.  Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным...

24 жніўня — Дзень Незалежнасьці Ўкраіны

35 год таму, 24 жніўня 1991 году Ўкраіна абвесьціла...

Латвія пачала публікаваць сьпіс кампаніяў, якія гандлююць з Расеяй і Беларусьсю

Цэнтральнае статыстычнае ўпраўленьне Латвіі (ЦСУ) апублікавала зьвесткі пра 171...

Амбасада Беларусі ў Фінляндыі будзе закрытая з 1 верасьня

Амбасаду Беларусі ў Хэльсынкі плянуецца закрыць з 1 верасьня...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: