15 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Як любоўны трохкутнік загубіў у Польшчы “харошага рускага”, які працаваў на ФСБ

Расейская эмігрантка ў Польшчы даведалася, што яе муж — апазыцыянэр, прыхільнік Навальнага, які арганізоўваў мітынгі супраць Пуціна, Ігар Рогаў, — здраджвае ёй з іншай жанчынай.

Пасьля гэтага яна пайшла ў паліцыю і распавяла, што здраднік з’яўляецца яшчэ і шпіёнам, які працуе на ФСБ.

У якасьці доказа яна паведаміла гісторыю пра тое, як ён даў ёй флэшку з інфармацыяй пра расейскіх эмігрантаў у Эўропе, пасьля чаго яна асабіста адвезла яе ў Расею, каб перадаць куратару з расейскай контравыведкі.

Сам былы каардынатар «Адкрытай Расеі» і экс-супрацоўнік штабу Навальнага прызнаўся ў супрацоўніцтве з расейскімі спэцслужбамі. Паводле ягоных словаў, ён «проста кантактаваў з эмігрантамі і дакладваў усё ФСБ», лічачы, што «рабіў больш дабра, чым зла».

Цяпер яму і ягонай жонцы Ірыне пагражае ад васьмі гадоў да пажыцьцёвага зьняволеньня.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: