15 кастрычніка 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Кіраўнік Службы зьнешвыведкі Ўкраіны: “У Беларусі няма ядзернай зброі”

“У Беларусі няма ядзернай зброі, а ў канцы 2025 году Расею чакаюць сур’ёзныя эканамічныя праблемы” — Алег Івашчанка.

Па словах Алега Івашчанкі, Расея захоўвае мэту поўнага кантролю над Украінай і краінамі былога СССР, але яе рэсурсы знясіленыя:

▪️ Фонд нацдабрабыту Расіі скараціўся з $150 да $38 млрд, золатавалютныя і юаневыя рэзервы растаюць, на ваенныя патрэбы за 3 месяцы выдаткавана $5 млрд.
▪️ РФ спрабуе захапіць Данецкую, Луганскую, Запарожскую і Херсонскую вобласьці і стварыць “зону бяспекі” на поўначы Украіны, але ёй не хапае сіл.

Ён таксама паведаміў, што мабілізацыйны рэсурс Расеі складае каля 25 млн чалавек – гэта грамадзяне, якія маюць ваенныя або сумежныя спецыяльнасьці. Аднак рэальна падрыхтаваных да баявых дзеянняў з іх — не больш за 3 млн. А з пачатку поўнамаштабнага ўварваньня ўжо мабілізаваны 1,3 млн. расейцаў.

Акрамя таго, Івашчанка ўдакладніў, што ў Беларусі няма ядзернай зброі — толькі яе носьбіты (самалёты і АТРК “Іскандэр”), а таксама вядзецца будаўніцтва сховішчаў. Комплекс “Арэшнік”, пра які казаў Лукашэнка, у рэальнасьці адсутнічае — гэта толькі заявы без фактычнага пацверджаньня.

Аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў

У лукашысцкай катавальнай турме (рэжым зрабіў адмысловую катоўню для...

Апошняе

Татальная залежнасьць Беларусі ад Расеі

Зьнешні гандаль, энэргетыка, транзіт, фіскальная сфэра, манэтарная палітыка, зьнешні...

Аб вызваленьні беларускіх палітвязьняў

У лукашысцкай катавальнай турме (рэжым зрабіў адмысловую катоўню для...

Актывістку Сьвятлану Каваленка асудзілі да 2,5 гадоў «хатняй хіміі»

Актывістку Святлану Каваленка, якая пратэставала супраць інтэграцыі Беларусі ў...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: