23 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы трывае сбор подпісаў за стварэньне Беларускага Тэатру.

Фундацыя Inexkult пры падтрымцы творчага асяродзьдзя і шырокіх колаў беларусаў просіць вылучыць памяшканьне на тэрыторыі Варшавы, дзе мог бы весьці сваю дзейнасьць Беларускі Тэатар, адкрыты для ўсіх незалежных беларускіх тэатральных калектываў.

Зварот плануецца накіраваць ў Мэрыю Варшавы і ў Міністэрства культуры Польшчы. На сёньня ўжо сабрана больш за 500 подпісаў.

Горача заахвочваем вас паставіць свой подпіс, падтрымаць такую важную ініцыятыву!

Такая магчымасьць будзе 26 жніўня падчас лекцыі Зянона Пазьняка ў Беларускім доме (Kryniczna,6; пачатак а 17.30)

Таксама подпіс можна паставіць па наступных адрэсах:

  • Karma crew Warsaw (аl. 3 Maja, 15, Warszawa).
  • BackDoor Bar Warszawa (Chmielna, 7/9, Warszawa).
  • Teatr Powszechny Warszawa (Jana Zamoyskiego 20)
  • Teatr TR Warszawa (Marszałkowska 8)
  • Teatr WAM Warszawa (Zgrupowania AK «Kampinos» 15)
    Збор будзе доўжыцца да канца жніўня , а магчыма, працягнецца і ў верасьні.

Апошняе

Арсэнал — Сіці, гульня-анонс сэзону АПЛ-2026/27

16 жніўня «Арсэнал» разграміў «Манчэстэр Сіці» 3:0 у Community...

35 год Незалежнасьці — змаганьне на Плошчы, 20 жніўня 1991 г

Узгадваем, як адбывалася змаганьне за Незалежнасьць Беларусі ў Менску...

Беларускія спартсмэнкі, выгнаныя з Радзімы, цяпер прыносяць перамогі і мэдалі Польшчы

Беларускія спартсмэнкі, якія цяпер прадстаўляюць Польшчу, Крысціна Ціманоўская і...

Набліжаецца 35 гадавіна абвяшчэньня Незалежнасьці Беларусі

25 жніўня 1991 году Беларускі Народны Фронт здабыў Незалежнасьць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: