6 снежня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Асьветніцкая канфэрэнцыя ў гонар Дня Волі 2025

Беларусы сабраліся ў Варшаве на асьветніцкую канфэрэнцыю ў гонар 107-й гадавіны абвяшчэньня незалежнасьці БНР. Арганізавалі мерапрыемства Нацыянальна-Вызвольны Рух Вольная Беларусь і Беларускі Дом у Варшаве.

На канферэнцыі былі зачытаныя навукова-папулярныя даклады пра Беларускую Народную Рэспубліку і падзеі тых часоў.

Выступіў лідар руху Вольная Беларусь Зянон Пазьняк, прафэсар і гісторык Алесь Смалянчук, мастацтвазнаўца і дасьледнік Валеры Буйвал, намесьнік Старшыні Рады БНР Сяргей Навумчык (па відэа).

Натхнёнае прачытаньне вершаў беларускіх адраджэнскіх паэтаў у неафіцыйнай частцы імпрэзы не пакінула нікога раўнадушным. Вершы чыталі Галіна Пазьняк, Алег Лазоўскі, Тацьцяна Малашчанка.

Завяршылася імпрэза кульмінацыйным міні-спэктаклем паводле п’есы Зянона Пазьняка “Інсургенты”, прысьвечанай паўстанцам Кастуся Каліноўскага і гістарычнай падзеі іх пахаваньня ў 2019 годзе ў Вільні. Чытаў урывак п’есы сам аўтар.

Мерапрыемства адбылося 23 сакавіка 2025 г.

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Відэа фэстывалю “Беларусь старажытная”

8 лістапада ў Вільні прайшоў шосты фэстываль беларускай традыцыйнай...

Апошняе

АБ РАСЕЙСКАЙ ДЭМІЛІТАРЫЗАЦЫІ БЕЛАРУСІ

У апошнія месяцы адбываецца інтэнсіўная падрыхтоўка да перамоўнага працэсу...

ПАЛІТЫЧНЫ РАСКЛАД

(Тлумачэньне): Гэты расклад ня мае дачыненьняў да так званай...

Відэа фэстывалю “Беларусь старажытная”

8 лістапада ў Вільні прайшоў шосты фэстываль беларускай традыцыйнай...

Відэа акцыі памяці “Дзяды” ў Варшаве

2 лістапада ў Варшаве беларусы адзначылі сьвята памяці Дзяды....

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: