1 чэрвеня 2025

Беларускае нацыянальнае медыя

Заява “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў”

20 лютага ў Варшаве адбылася прэс-канфэрэнцыя “Магчымасьці ратаваньня жыцьцяў палітвязьняў у Беларусі”. Арганізатарамі выступіў нацыянальна-вызвольны рух “Вольная Беларусь” і “Беларускі Дом” у Варшаве.

Сьвятлана Мацкевіч зачытала заяву “Асацыяцыі сваякоў і колішніх палітвязьняў”:

Асацыяцыя сваякоў і колішніх палітвязьняў захоўвае сваю пазіцыю па запуску гуманітарнага трэка вызваленьня палітвязьняў праз перамовы.
Вызваленьне палітвязьняў неабходнае і магчымае, і патрабуе аб’яднання і пашырэньня намаганьняў усіх палітычных актараў.

Мы працягваем прытрымлівацца наступных прынцыпаў:

  • Людзі перадусім — наш прыярытэт — выратаваньне жыцьцяў. Нам трэба, каб людзі вярталіся дадому жывымі, а не гераічна паміралі ў турме. Неадкладныя дзеяньні дзеля іх выратаваньня павінны быць вышэйшымі за доўгатэрміновыя палітычныя мэты.
  • Канструктыўны дыялог дзеля дасягненьня адчувальнага прагрэсу, які прывядзе да вызваленьня ўсіх палітвязьняў і поўнага спыненьня рэпрэсій.
  • Уступкі ў залежнасці ад вызваленьня — ніякіх выгод для рэжыму без вызвалення палітвязняў. Заходнія палітыкі не павінны адмаўляцца ад рычагоў уздзеяння без адчувальных гуманітарных крокаў у адказ.
  • Паэтапныя і пашыральныя дзеяньні — вызваленне пачалося з невялікіх груп і павінна распаўсюдзіцца на больш шырокія групы, пакуль не будзе вызвалены кожны палітвязень.

Мы адзначаем, што за два гады з пачатку нашых заяваў і дзеянняў па разгортваньні гуманітарнага трэка, насуперак сьцвярджэньням пра ціск, відавочны пэўны прагрэс у вызваленні палітвязьняў праз перамовы, што дэманструюць амэрыканскія партнёры і іншыя палітыкі. Усё, што раней лічылася нерэальным, становіцца рэальнасцю.

Мы канстатуем, што палітычны кантэкст для дасягненьня задачы вызваленьня істотна зьмяніўся: гуманітарны трэк уключаецца ў шырокі працэс перамоў па Украіне і становіцца нагодай для далучэньня іншых актараў. Ключавымі палітычнымі гульцамі вызначаецца фармат перамоў па вайне ва Украіне, удакладняецца парадак дня. Паралельна падымаецца пытаньне аб вызваленьні палітвязьняў і ваеннапалонных ва Украіне і Расеі. Неабходнасьць захаваньня рамак правоў чалавека і дэмакратыі, гуманітарных і маральных аспектаў у гэтых перамовах становіцца асабліва вострай.

Мы лічым, што пытанне вызваленьня беларускіх палітвязьняў павінна разглядацца праз уключэньне Беларусі ў парадак дня перамоў з удзелам беларускіх палітыкаў.

Мы вітаем намаганьні амэрыканскага боку ў гэтым кірунку і спадзяёмся, што да працэсу актыўна далучацца эўрапейскія партнёры і каардынуюць свае дзеяньні.

Мы заклікаем усе палітычныя сілы з беларускага боку максімальна сканцэнтравацца на задачы вызваленьня палітвязьняў, зьнізіць канфліктнасьць і празмерную катэгарычнасьць з-за палітычных разыходжанняў, асабістых і групавых інтарэсаў, шукаць кропкі кампрамісу паміж сабой і прытрымлівацца ўстаноўкі на рэалізм і дасягненьне гуманітарных мэтаў.

Працэс вызваленьня палітвязьняў павінен быць працягнуты, рэпрэсіі павінны быць спынены. Прынцып «не нашкодзь» павінен стаць ключавым ва ўзаемадзеяньні ўсіх бакоў: не нашкодзь тым, хто яшчэ знаходзіцца за кратамі, не нашкодзь іх родным і блізкім, не нашкодзь Беларусі, сваім суграмадзянам і тым, хто дзейнічае і актыўна прасоўвае працэс вызваленьня ўсіх несправядліва асуджаных.

20.02.2025

Прэс-канфэрэнцыя “Магчымасьці ратаваньня жыцьцяў палітвязьняў у Беларусі”, Варшава.

Апошняе

За пратэсты 2020 года СК РБ асудзілі больш за 6000 чалавек

Старшыня лукашысцкага Сьледчага камітэта адчытаўся перад расейцамі ў Піцеры:...

Патранажная служба БДК дамаглася спрашчэньня банкаўскіх працэдур для беларускіх вайскоўцаў.

Дзякуючы падтрымцы грамадзянскага крыла Патранатажнай службы БДК (https://t.me/BDK022), у...

Шалёная русіфікацыя: па-беларуску навучаецца ўсяго 8% беларускіх школьнікаў

За апошнія 10 гадоў колькасьць школьнікаў, якія навучаюцца на...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: