15 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Месца памяці ахвяр сталінскіх рэпрэсій на Смаленшчыне пад пагрозай зьнішчэньня

Пахаваньне ахвяр сталінскіх рэпрэсій, дзе ў 1929-1937 гадах былі расстраляныя сотні людзей, знаходзіцца паміж вёскамі Слабада і Крывалес у Шумяцкім раёне Смаленскай вобласьці.

Па дадзеных архіваў, толькі ў горадзе Рослаў, за гэты перыяд пакаралі смерцю 717 чалавек. У гэтым рэгіёне рэпрэсіі закранулі пераважна беларусаў і палякаў. Многія зь іх былі асуджаныя па палітычных артыкулах, як, напрыклад, за «шпіянаж» на карысьць Польшчы — распаўсюджанным абвінавачаньні падчас так званай «Польскай аперацыі» НКУС.

У канцы 1980-х гадоў намаганьнямі грамадскасьці на месцы пахаваньня быў усталяваны памятны знак, а ў 2009 годзе,– паўнавартасны мэмарыял у памяць аб ахвярах палітычных рэпрэсій.

Аднак у апошнія гады доступ да гэтых зьвестак пачаў абмяжоўвацца: з інтэрнэту зьнікаюць матэрыялы, а зараз, паводле зьвестак (https://telegra.ph/Mesto-pamyati-zhertv-stalinskih-repressij-v-rajone-derevni-Krivoles-ugroza-unichtozheniya-01-05) прадстаўніка Смаленскага Рэспубліканскага Цэнтру Сяргей Фралова, існуе пагроза зьнішчэньня гэтага памятнага знака.

Падобныя дзеяньні, на думку Фралова, могуць быць часткай шырокай палітыкі па замоўчваньні гістарычных злачынстваў савецкага перыяду. Знос помніка і ліквідацыя інфармацыі аб ім стане яшчэ адным ударам па гістарычнай памяці, якая і так знаходзіцца пад ціскам.

Актывіст заклікае міжнародныя арганізацыі і праваабаронцаў да прыцягненьня ўвагі грамадскасьці да гэтай праблемы і абароны мэмарыялу.

Апошняе

У Беларусі з пачатку году ліквідавалі ўжо 20-ю вымерлую вёску

Савет дэпутатаў Пастаўскага раёну Віцебскай вобласьці "скасаваў" вёску Крыўка...

Вялікабрытанія правяла вучэньні на выпадак захопу Фолклэндзкіх астравоў Аргентынай

Брытанскія вайскоўцы адпрацавалі адбіцьцё магчымага нападу і паўторны захоп...

Украіна атакавала дата-цэнтар «Сбербанку» ў расейскім Балакове

Уначы Ўкраіна атакавала дата-цэнтар расейскага «Сбербанку» ў Балакове Саратаўскай...

Уначы раскрылі падрабязнасьці апэрацыі Папы Рымскага

Пантыфіку выдалілі ніжнюю долю правага лёгкага. Гісталягічнае дасьледаваньне пацьвердзіла...

У Турэччыне спынілі вяшчаньне апазыцыйнага тэлеканалу Halk TV

Турэцкая паліцыя праводзіць ператрусы ў офісе апазыцыйнага тэлеканалу Halk...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: