14 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Чарговая ахвяра расейска-акупацыйнага рэжыму: памёр палітвязень Валянцін Штэрмер

«Ледзь хадзіў пасля інсульту — а яго кінулі ў ШІЗА».

Парталу “НН” стала вядома пра смерць палітвязьня Валянціна Штэрмера. Інфармацыя атрыманая ад надзейных крыніц, аднак абставіны трагедыі незразумелыя. Дакладна невядома дата смерці — толькі тое, што гэта адбылося ў пачатку 2025 года. Таксама няма пэўнасьці, ці Штэрмер памёр у калоніі, ці быў вывезены ў бальніцу — турэмную альбо цывільную.

У 2023 годзе да жыхара Гомеля прыйшлі за каментары з асуджэньнем расійскай агрэсіі. Суддзя Сяргей Багінскі прысудзіў яму 5 гадоў зняволеньня і адправілі ў шклоўскую калонію — тую самую, дзе пры нявысветленых абставінах памёр Вітольд Ашурак.

У адным атрадзе з ім быў палітвязень Дзмітрый Лукша. Ён расказаў «Нашай Ніве», што адбывалася з Штэрмерам:

«Валянцін быў вельмі слабы. У калонію ён прыехаў пасля інсульту. Не ведаю, можа, у СІЗА дзе яго скруціла. Яго з каранціну паднялі ўжо ў такім стане. Пры гэтым пры мне яго кінулі ў ШІЗА».

Апошняе

У Менску могуць закрыць яшчэ і Кальварыйскі касьцёл

З 1 сьнежня 2026 году плянуюць пачаць рэканструкцыю касьцёла...

Францыя перахапіла танкер расейскага ценявога флёту ў Індыйскім акіяне

12 кастрычніка францускія вайскова-марскія сілы перахапілі нафтавы танкер DF...

На Балі ўзьнік дэфіцыт паліва: большасьць АЗС засталіся без бэнзіну

На інданэзійскім востраве Балі праз раптоўнае вычарпаньне запасаў бэнзіну...

Беларускаму ваяру патрэбная дапамога

Падчас апэрацыі «Vivaldi» наш баец страціў канцавіну. Цяпер яму...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: