14 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Як Расея перапісвае гісторыю Беларусі

Хронікі расейскай акупацыі

У распараджэньні раследвальнікаў «Бюро» зьявіліся копіі аналітычнага агляду за 2022 – 2024 гады па гістарычнай палітыцы Беларусі, падрыхтаваных Расейскім інстытутам стратэгічных даследаваньняў (РІСД).

Гэты аналітычны цэнтр пры адміністрацыі Уладзіміра Пуціна мае за мэту перапісаць мінулае Беларусі ў сваіх інтарэсах.

«В постсоветской Белорусии не выработана единая общепризнанная (даже на официальном уровне) версия национального прошлого. Существует старое разделение на «националистическую» и «западнорусскую» исторические школы, сложившееся еще в XIX веке. Государственная политика как в советское время, так и сейчас строилась на некоторой степени смешения этих версий, поэтому в ней много противоречий» – cцьвярджае дакумэнт РІСД.

Аўтары дакумэнту намераны “вырашыць” гэтую праблему ў карысьць “западнорусизма”. Напрыклад, адзначана, што ў Акадэміі навук Беларусі падтрымліваецца нацыяналістычны падыход пры трактаваньні гісторыі беларускай дзяржаўнасьці, згодна з якім «беларуская нацыя сфармавалася ў адзінстве з палякамі і барацьбе з Расеяй». У супрацьвагу такому падыходу плануецца праца з беларускімі гісторыкамі, якія зьяўляюцца «прадаўжальнікамі ідэй заходнерусізму і вядомыя сваёй прарасійскай арыентацыяй». Такім гісторыкам Расеяй будзе аказана фінансавая падтрымка і дапамога ў працаўладкаваньні на адказныя пазіцыі ў беларускіх гістарычных інстытуцыях.

Таксама расейскія стратэгі прапаноўваюць увесьці новае сьвята – «Дзень еднасьці». У прыватнасьці, адзначаць трэці раздзел Рэчы Паспалітай, пасля якога 24 кастрычніка 1795 года беларускія землі канчаткова ўвайшлі ў склад Расейскай імперыі. Праэкт прапануе адзначаць яго ужо ў 2025 годзе (230-годдзе гэтай падзеі) як дату,што «азнаменавала аднаўленьне гістарычнай еднасьці Беларусі з Расеяй».

Як паведамляе “Бюро”, РІСД узначальвае былы прэм’ер і кіраўнік Службы зьнешняй разьведкі Міхаіл Фрадкоў.

Азнаеміцца з дакумэнтам цалкам можна сайце “Бюро”: https://buromedia.io/be/news/istoriya-belarusi-na-rossiyskiy-lad

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: