25 лістапада 2024

Беларускае нацыянальнае медыя

Будучыня фіна-вугорскіх народаў пасьля Расеі: SUUR-SUOMEN SOTILAAT. CАЛДАТ ВЯЛІКАЙ ФІНЛЯНДЫІ

SUUR-SUOMEN SOTILAAT. CАЛДАТ ВЯЛІКАЙ ФІНЛЯНДЫІ

Складовыя часткі праекта: Fenno- і Baltoscandia, Volgalla

Ідэалагічная канцэпцыя Suur-Suomen Sotilaat (SSS) грунтуецца на аснове праекта Suur-Suomi. Сам праект прадстаўляў сабой ідэалагічны канструкт з Роднасных народаў, якія ўваходзяць у склад адпаведнай канфэдэрацыі. Сэрцам гэтай сістэмы заўжды была Карэлія (Karjalan Kansallinen Liike), якая распасьціраецца паміж часткай расейскага на сёньняшні момант Паўночнага Захаду і Фінскага Усходу. Карэлія сталася душой і дала пачатак аб’ядноўваючай калевальскай канцэпцыі ядра Фінскіх народаў. У далейшым ідэя была падхоплена ў выніку ўтварэньня незалежнай Фінляндыі, якая сталася домам для ўсіх роднасных народаў (Kotimaa)*.

* Нажаль, сучаснымі палітыкамі гэты прынцым прабацькоў выразна занядбаны.

Гістарычны экскурс у праекты

Suur-Suomi (Вялікая Фінляндыя) – праект быў агучаны ў эўрапейскай літаратуры ў выглядзе палітычнай канцэпцыі біялагічна, культурна і лінгвістычна роднасных народаў, зьяднаных у хаўрус – вядомы як мінімум з пачатку ХІХ стагоддзя.

Найвялікшую падтрымку ідэі ПанФіна-вугрызму атрымалі сто гадоў таму, у 20-я – 30-я гг. ХХ стагоддзя.

У розныя гады і зыходзячы з розных канцэпцый гіпатэтычныя межы Вялікай Фінляндыі і Карэліі праходзілі ад зыходнай Фінляндыі і Карэліі да Інгерманляндыі, Эстоніі, а таксама ўключна з рэгіёнамі Нарвэгіі і Швэцыі (Фінмарк і Нарботэн), што заселены этнічнымі Фінамі,. Найбольш сьмелыя геаграфічныя канцэпцыі ахопліваюць усе спрадвечныя Фіна-вугорскія землі – ад Заходняй Дзьвіны ў Латвіі да Паўночнай Дзьвіны на тэрыторыях сучаснай Расеі і Уральскіх гор уключна.

Тэрыторыі, што ўваходзяць у склад Suur-Suomi

Мапа падзелена на некалькі частак, ад самага сьціплага, што ўключае толькі Фінляндыю і Карэлію (Fennoscandia) да рэгіёнаў, што ўключаюць краіны (Baltoscandia) і найбуйнейшага – з Вугорскім насельніцтвам Паўночна-Заходняй часткі Эўразіі.

Fennoscandia

Паўночна-заходні арэал SSS. Канцэпцыя Фіна-Скандынаўскіх народаў – Fennoscandia.

Тэрмін Фэнаскандыя зьявіўся толькі на прыканцы ХІХ стагоддзя (у 1898). Быў сфармуляваны ў рабоце члена-карэспандэнта Акадэміі навук СССР фінскага геолага Вільгельма Рамсэя. Канцэпцыя Fennoscandia атрымала абгрунтаваньне на аснове этнабіялагічных прынцыпаў. Яна ўключае скандынаўскія і фіна-вугорскія плямёны ў Нарвэгіі, Швэцыі, Фінляндыі і заходніх частках былых Архангельскай і Аланецкай губэрній Расейскай імпэрыі. Мяжу Фэнаскандыі праводзілі па мяжы з паўночнаэўрапейскімі краінамі, па Белым, Баранцавым, Нарвэжскім, Паўночным і Балтыйскім марамі.

Народы і краіны, што ўваходзяць у склад Фэнаскандыі

Volgalla (Паволжа)

Паўднёва-усходняя канцэпцыя народаў SSS Паволжа або Volgalla. Назва Volgalla запрапанавана ідэолагам SSS ад Мяранскіх актывістаў (у далейшым назва можа быць дапрацавана).

На цяперашні момант канцэпцыя Паволжскай канфэдэрацыі (Volgalla) прадстаўлена двума незалежнымі напрамкамі, якія абвяргаюць адно адно – Волжская Булгарыя і Idel-Ural.

– Волжская Булгарыя – першапачаткова праект зьявіўся ў 922 годзе і ўяўляў сабой аб’яднаньне паводле геаграфічнага і культурнага прынцыпаў (аб’ядноўчым тут была рэлігія).

Для Волжскай Булгарыі Х стагоддзя характэрнае насельніцтва апісвалася як зьмяшанае і ўключала як “цюркаў-булгараў, так і фіна-вугорскія плямёны і іранамоўных буртасаў”. У якасьці падвасальных Волжскай Булгарыі фіна-вугорскіх народаў пазначаны Пярмяне (сучасныя Комі-народы), Марыйцы і Мардзівіны (Эрзя і Мокша). А гандлёвыя сувязі падтрымліваліся з “Русьсю, краінамі іслама, фіна-вугорскімі плямёнамі Прыўральля і Сібіры”.

– Idel-Ural – уяўляе сабой хаўрус з пераважнай доляй мусульманскіх удзельнікаў, арыентаваны больш на інтэграцыю зь ісламскім сьветам. Ключавую ролю тут адыгрываюць менавіта ісламская культура і народы.

Сама ідэя Ідэль-Урала была агучана і замацавана канстытуцыяй падчас нацыянальнага абуджэньня народаў Расеі ў 1917-18 гг, калі народы адчулі смак волі і прагнулі атрымаць свой кавалак абяцанай незалежнасьці.

Тэрыторыі і народы, на якія арыентаваліся лідары, закраналі Волжска-Уральскі штат у межах “найбольшага ўключэньня тэрыторыі з цюрка-татарскім, чувашскім, чараміскім насельніцтвам і ў меншай ступені тэрыторыі зь іншымі народнасьцямі”.

Астатнім народам і субэтнічным групам канстытуцыя Ідэль-Урала забясьпечывала правы субэтнічных груп, якія ўваходзілі ў праект: бэсэрмэнаў, крашэнаў, мішараў, паволжскіх немцаў, тэпцяроў, Эрзянаў і Макшанаў і інш.

– Сучасная Volgalla – гэта культурна і біялагічна Фінска-вугорскі праект. Насуперак назьве праект прадстаўлены як антыпод ісламскай канцэпцыі Idel Ural і Старой Волжскай Булгары. Гэты праект мае фіна-вугорскую арыентацыю.

Адным з выдатных праваднікоў ідэі ПанФіна-вугрызму на тэрыторыі Volgalla (Паволжа) у 1920-1930 гг. можна лічыць класіка Удмурцкай літаратуры і актывіста Удмурцкага нацыянальна-культурнага будаўніцтва Кузэнбая Гэрда.

Народы і краіны, што ўваходзяць у склад Volgalla (Паволжа)

Baltoscandia

Паўднёва-заходняя частка арэала SSS. Ідэалагічны праект Baltoscandia або Балтаскандынаўская канфэдэрацыя распрацаваны летувіскім (Балцкім) дасьледчыкам Казісам Пакштасам. Навуковец вядомы як географ, падарожнік і грамадзкі дзеяч, а таксама як прэзыдэнт Летувіскага геаграфічнага таварыства.

Балтаскандыя прадстаўлена ключавой “магістральлю”, дзе у аснове канцэпцыі ляжыць “рэгіён мораў” – Балтыйскага мора, а ў якасьці асноўных маркэраў, што аб’ядноўваюць рэгіёны, Пакштасам пазначаны шэсьць антрапалагічных чыньнікаў: 1) аднародны прыродны арэал падобных умоваў для сельскагаспадарча-жывёлагадоўчай дзейнасьці; 2) біялагічная (нацыі паўночнаэўрапэйскага тыпу); 3) лінгвістычная (рэгіён сямі малых моваў); 4) культурна-рэлігійная; 5) тэрытарыяльная (непарыўная сетка краін вакол Балтыкі); 6) агульныя інтарэсы і ўзаемныя сімпатыі.

Ідэалагічная канцэпцыя Балтаскандыі, высунутая летувіскім географам К. Пакштасам (1893-1960), засноўвалася на біялагічнай гамагеннасьці, якая дазволіць пазьбегнуць культурных і расавых супярэчнасьцяў. Такі канструкт будзе мець вялікі патэнцыял.

«Тыя нацыі, якія разьвіваліся ў атачэньні халодных водаў, маюць багацейшы палітычны досьвед і найлепшым чынам надаюцца на ролю ўзорнай палітычнай мадэлі для іншых нацый. Такімі народамі зьяўляюцца англа-саксонскі, галандскі, бэльгійскі і балта-скандскі. У іх прынцыпы свабоды і дысцыпліны ідэальна збалансаваны, а магчымасьці для разьвіцьця палітычнай дэспатыі або жорсткасьці мінімальныя”.

Аб’ядноўваючым і асноўным пунктам, згодна з канцэпцыяй Пакштаса, служыць падобная культура і біялагічная аснова, вызначаная аўтарам як Паўночная раса. Канцэпцыі антрапагеаграфіі ўзятая ў вядомага этнографа і заснавальніка антрапагеаграфіі і геапалітыкі Фрыдрыха Ратцэля (1844-1904). Швэдскі дасьледчык Дэ Гір уключаў у Балтаскандыю акрэм Летувы: Швэцыю, Данію, Нарвэгію, Фінляндыю, Ісляндыю і Латвію.

Бальтаскандскую канфэдэрацыю летувіскі навуковец бачыў як “Хаўрус Роўных народаў”.

Народы і краіны, што ўваходзяць у Балтаскандыю

Ідэалагічныя адпаведнасьці праектаў асноўнай лініі SSS

Кожны праект паасобку ўяўляе сабой канфэдэратыўны канструкт, які ўпісваецца ў канцэпцыю роднасных народаў, якія пазначаны ў статуце Suur-Suomen Sotilaat

Fennoscandia ўяўляе сабой геаграфічны арэал з падобным культурна і біялагічна насельніцтвам скандынаўскіх (не ўключаючы сучасных перасяленцаў з краін Афрыкі Блізкага Усходу) і фіна-вугорскіх народаў.

Volgalla (Паволжа) ў межах праекту Suur-Suomen Sotilaat бачыцца толькі як праект з падобнымі культурна-біялагічнымі прынцыпамі, якія ляжаць у яго аснове, што прадугледжвае знаходжаньне народаў у межах геаграфічнага арэалу Паволжа (Volgalla) зь неісламскай рэлігійнай кампанэнтай і этна-, а таксама лінгвістычна блізкіх народаў. Baltoscandia – гэта праект, што ўключае ў сябе біялагічна роднасныя народы аўтахтоннага паўночнаэўрапейскага тыпу з пераходнымі (падобнымі) культурамі. Як і апісаныя вышэй рэгіёны, Baltoscandia ўяўляе сабой важны памежны рэгіён.

У адпаведнасьці з асноўнай лініяй Suur-Suomen Sotilaat галоўнай зьяўляецца біялагічная аснова тыпаў. Потым ідзе культура і мова, якія зьяўляюцца неад’емнай часткай праявы творчасьці і сацыяльна-біялагічных ўзаемадзеяньняў гэтых біялагічных тыпаў. Наступны фактар уяўляе сабой геаграфія, якая са зьяўленьнем хуткасных сродкаў перасоўваньня і практычнай адсутнасьці межаў становіцца менш значымай у параўнаньні з рэальнасьцю сто- і двухсотгадовай даўніны.

Такім чынам, тыпы Роднаснасьці можна ўмоўна разьбіць на тры часткі:

Роднаснасьць 1-га тыпу: народы, што насяляюць суседнія тэрыторыі, размаўляюць на блізкіх мовах, выкарыстоўваюць падобныя элемэнты фізычнай і вэрбальнай культуры, маюць падобны фізычны выгляд (фэнатып);

Роднаснасьць 2-га тыпу: народы, якія могуць ня мець агульных межаў з Роднаснымі народымі, але размаўляюць на мовах, што маюць аснову ў агульнай протамове з Роднаснымі народамі. Іхняя фізычная і вэрбальная культура мае выразны сьлед старажытнай протаасновы з Роднаснымі народамі. Роднаснасьць адлюстроўваецца таксама ў фізычным выглядзе (фэнатыпе) народа;

Роднаснасьць 3-га тыпу: народы, тэрыторыі якіх часта дакладна не судакранаюцца. Яны размаўляюць на розных мовах, аснова якіх адрозьніваецца ад мовы Роднасных народаў. У іхняй фізычнай і вуснай творчасьці практычна няма або няма зусім падабенства з Роднаснымі народамі. Але яны маюць выразныя рысы фізычнага выгляду-асновы (фэнатыпу) Роднасных тыпаў.

Такім чынам, у аснове ўсіх тыпаў Роднаснасьці галоўным кампанэнтам зьяўляецца біялагічная аснова.

Тэрытарыяльныя прэтэнзіі прыхільнікаў сучаснай канцэпцыі

Правапераемніцай ідэй Suur-Suomi з’яўляецца ПанФіна-вугорскі праект Suur-Suomen Sotilaat, у аснове якога ляжаць тыя ж сацыё- і антрапабіялагічныя прынцыпы кансалідацыі Роднасных народаў.

У адпаведнасьці з лінгвістычнымі дадзенымі Э. Ітканэна па геаграфічнаму распаўсюджваньні роднасных моваў і пошуку “праайчыны (Urheimat)” і арэала распаўсюджаньня протамовы (на усходзе) – на Wandergebiet, раён “качэўяў” Прафіна-вуграў ад Уралу да Балтыкі можна лічыць нэалітычных жыхароў Фінляндыі наўпроставымі моўнымі продкамі Фінаў”.

Такім чынам, можна зазначыць, што згаданыя гіпотэзы адлюстроўваюць біялагічную аснову Паўночных аўтахтонных народаў, Фіна-вуграў, Скандынаваў і Балтаў.

Этнічныя і расавыя групы ў складзе Fennoscandia.

Скандынавы: Нарвэжцы, Швэды; Фінскія народы Прыбалтыйскай групы, у тым ліку Квэны (Нарвэжскія Фіны, Мэян, Саамы).

Дадзеныя групы ўтварыліся з аўтахтоннага і прыбылага насельніцтва (што зьявілася прыкладна 4,5 тыс. гадоў таму).

Этнічныя і расавыя групы ў складзе Baltoscandia.

Балты (Латышы), Скандынавы (у т.л. Датчане і Ісляндцы), Саамы і Прыбалтыйскія Фіны, у т.л. Фіны, Эстонцы, Лівы (Фіны Латвіі).

Гэтыя народы ўяўляюць сабой старажытнейшыя тыпы, як Саамы, нашчадкі зыходных тыпаў з рознай ступеньню прысутнасьці аўтахтоннага палеалітычнага насельніцтва і нашчадкаў новай хвалі мігрантаў, носьбітаў земляробчай культуры і культуры “мэтала”.

Этнічныя і расавыя групы ў складзе Volgalla

Фінскія народы (Комі, Удмурты, Марыйцы, Эрзя і Мокша, летапісныя Мэра, Мурама і Мяшчэра) і народы, што памылкова далічаны да цюркаў, як Чувашы і Татары (гаворка йдзе пра частку татар, у якіх Фіна-вугорскі або палеа- або эўрапеідны кампанэнт пераважаюць, што дазваляе адносіць іх да класічных тыпаў рэгіёнаў, паказаных вышэй).

Такім чынам, можна зазначыць, што пазначаныя гіпэтэзы маюць біялагічную аснову Паўночных аўтахтонных народаў, Фіна-вуграў, Скандынаваў і Балтаў.

Заўв. Вышей прыведзены павярхоўны і абагульнены сьпіс, без указанья субэтнасаў, якія сфармавалі асобныя групы народаў, каб паказаць логіку, каго і якія народы ўключаліся і могуць быць уключаны ў склад гэтых канцэпцый. Таксама паказаны толькі этнічныя прадстаўнікі, а не навамодныя афрашвэды, арабанарвэжцы і іншыя, якія ніякім чынам ня могуць увайсьці ў склад згаданых груп.

На падабенства тыпаў, у якіх пазнаецца агульны зыходны кампанэнт, паказвае цытата класіка антрапалогіі В.В. Бунака:

“НА ПАЎНОЧНЫМ ЗАХАДЗЕ Ў РАСЕЙСКАГА, БЕЛАРУСКАГА, ЛЕТУВІСКАГА, ЛАТЫШСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА НАЗІРАЮЦЦА РЫСЫ БЕЛАМОРСКА-БАЛТЫЙСКАЙ МАЛОЙ РАСЫ; ГЭТАЯ Ж РАСА ВЫРАЗНА ПРАДСТАЎЛЕНА І Ў ФІНСКАМОЎНЫХ НАРОДАЎ ГЭТАЙ ТЭРЫТОРЫІ – У КАРЭЛАЎ, ВЭПСАЎ, НЕКАТОРЫХ ГРУП КОМІ-ЗЫРАНАЎ. У ЛАТЫШОЎ І ЭСТОНЦАЎ ПЕРАВАЖАЮЦЬ РЫСЫ, ШТО НАБЛІЖАЮЦЬ ІХ ДА СКАНДЫНАЎСКАГА ВАРЫЯНТА АТЛАТА-БАЛТЫЙСКАЙ РАСЫ (ВЫСОКІ РОСТ, СЬВЕТЛАЯ ПІГМЭНТАЦЫЯ). У ЦЭНТРАЛЬНАЙ ВОБЛАСЬЦІ УСХОДНЕ-ЭЎРАПЕЙСКАЙ РАЎНІНЫ ДЛЯ РАСЕЙСКАГА І ПАЎНОЧНАЎКРАІНСКАГА НАСЕЛЬНІЦТВА, МАРДВЫ, ЧАСТКОВА ДЛЯ ТАТАРАЎ ПАВОЛЖА ХАРАКТЭРНЫЯ РЫСЫ СЯРЭДНЕЭЎРАПЕЙСКАЙ РАСЫ”.

На Поўдні і далей на ўсход – у Мары Эл, Удмурціі, часкова ў Комі і лакальна ў іншых Фіна-вугорскіх групах зьяўляецца аўтахтонны “мангалоідны” або “памылковамангалоідны” кампанэнт (у выглядзе Лапоіднай расы, якая зьяўляецца Палеалітычнай, падобнай па сваёй старажытнасьці з Балцкімі народамі, якія ўвайшлі ў склад арэала Фіна-вугорскіх народаў).

Зыходзячы з прадстаўленага апісаньня расавых і этнічных груп Паўночна-Заходней Эўропы, культурнай блізкасьці народаў, якія адлюстроўваюць сваю аўтахтоннасьць у тапонімах і гідронімах краю, бачыцца ўпушчэньнем не дадаць у арэал народаў такі Балцкі арода, як Беларусы, якія складаюць менавіта палеалітычнае (старажытнае) Балцкае насельніцтва падобнае да сваіх суродзічаў ў Эўрапейскай частцы. Балты Захаду (Эўразьвяз) і Усходу (РФ) у роўнай ступені некрытычна ў біялагічным плане былі паддадзены культурнай і лінгвістычнай экспансіі апошніх.

Балцкія народы ў гэтай канцэпцыі могуць разглядацца ў пэўнай ступені як Стрыечныя Браты і Сёстры, што адлюстравана ў статуце SSS. Палякі і Чэхі могуць выступіць у выглядзе буфэрнай зоны народаў, якія ўсталі на мяжы з сучаснай зонай распаўсюджваньня іслама і іншародных груп у Эўропе па аналогіі з такім жа аванпастом, што блакуе ісламскі сьвет на Паўднёвым Усходзе межаў Volgalla (Паволжа) і Suur-Suomen Sotilaat у ролі якіх выступілі Чувашы.

Агучаная канцэпцыя можа дапоўніць і ўмацаваць межы Балтаскандынаўскага рэгіёна і Suur-Suomen Sotilaat.

Заўв. Апісаныя гіпэтэзы магчымыя толькі пры ўтварэньні сувярэнных дзяржаў і пабудове ўласнай моўнай, культурнай і этнабіялагічнай (агульнадукацыйнай часткі) палітыкі.

Заключенньне

Зыходзячы з прыведзенага аналізу гіпотэз, можна выдзеліць асноўныя чыньнікі для ўсіх агучаных накірункаў – гэта: лінгвістыка, культура, рэлігія, геаграфія і ключавы чыньнік – біялогія (або антрапа-генэтычны).

Цалкам лагічна, што фэнатыпова, антрапалагічна блізкія народы, што жывуць у падобным культурна-геаграфічным арэале, будуць утвараць падобны побыт і мець падобныя сімпатыі. У гэтых народаў будзе ўтварацца падобнае ўяўленьне пра навакольны сьвет і складвацца падобныя каштоўнасныя паняцьці пра дабро і зло, кошт чалавечага жыцьця і інш.

У выпадку з канцэпцыяй Роду SSS мы можам паспрабаваць адступіць ад геаграфіі там, дзе справа тычыцца, напрыклад, Вугоршчыны, зьмяшчаючы такія краіны ў пазарэгіянальныя або такія, што патрабуюць дадатковага разгляду.

Такім чынам, канцэпцыя ўзаемаіснаваньня Роднасных народаў выходзіць за межы левалібэральнай дыктатуры сучасных глабалістычных сьветапоглядаў імпэрцаў Захаду і Усходу і базуецца на прынцыпах добрасуседства, культурнай і біялагічнай сімпатыі, а таксама кампактнага географа-эканамічнага супрацоўніцтва. Такая пазыцыя адрозьніваецца ад сучаснай канцэпцыі плавільных катлоў, у якіх зьмешваюцца выразна варожыя і антаганістычныя народы і культуры. Наша пазыцыя — гэта выратавальны плыт і альтэрнатыўны шлях разьвіцьця народаў у хаосе сучаснасьці.

Аўтар: А.А.

Вартае ўвагі

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Апошняе

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на...

Расейская праваслаўная царква — пагроза нацыянальнай бясьпецы Швэцыі

Пабудаваная ў 2017 годзе расейская праваслаўная царква на ўскраіне...

НЕЛЬГА ГАЛАСАВАЦЬ НА ПСЭЎДАВЫБАРАХ ДЫКТАТУРЫ

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху "Вольная Беларусь" перасьцерагае беларусаў аб тым, каб не далі сябе ашукаць і скарыстаць дзеля прапаганды фальшывай легітымізацыі рэжыму Лукашэнкі.

Па сутнасьці

Мушу адказаць на адно палітычна значымае пытаньне, якое часам...

Стратэгія. Ці магчымы перамены?

Агульная канцэпцыя дзеяньня апазіцыі і грамадства для пераняцьця ўлады...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: