12 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

АБ ВЫЗВАЛЕНЬНІ ПАЛІТВЯЗЬНЯЎ У БЕЛАРУСІ (Р Э Л І З)

Праблема вызваленьня беларускіх палітвязьняў застаецца самым вострым пытаньнем на сеньняшні дзень. Тысячы людзей кінутыя за краты па сфабрыкаваных абвінавачваньнях. У рэчаіснасьці іх можна лічыць закладнікамі ў руках антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі. Кожны дзень людзі ў зьняволеньні праходзяць праз псіхалагічныя і фізічныя бесчалавечныя катаваньні. Улада выкарыстоўвае сістэмную палітыку па адмысловаму ўздзеяньню на людзей, пазбаўленых свабоды з прычыны іх палітычнай актыўнасьці і гэта прыводзіць да сур’езных праблем са здароў’ем, калецтвам і забойствам. Мы маем дачыненьне ня толькі з фактам палітычных рэпрэсій, але з генацыдам супраць беларускага грамадзтва, як культурнага, так і этнічнага, які праводзіцца прарасейскім рэжымам Лукашэнкі ў інтарэсах Масквы. Мэта апошняй – сістэмная дэбеларусізацыя рэспублікі Беларусь.

На нашу думку да гэтага часу так і не была сфармаваная ясная канцэпцыя, план дзеяньняў скіраваны на вызваленьне беларускіх палітвязьняў. Апошнія чатыры гады паказалі, што практычныя дзеяньні зводзяцца да агульных заяваў і папулістычных патрабаваньняў, якія ніяк не ўплываюць на сітуацыю ў Беларусі.

Кіраўніцтва Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь” лічыць патрэбным пазнаёміць грамадзтва са сваёй пазыцыяй і падыходам да задачы вызваленьня палітвязьняў. Мы сцьвярджаем, што вызваленьне палітвязняў у Беларусі ёсьць агульнанацыянальнай беларускай неабходнасьцю і спадзяемся на рэалістычны падыход, разуменьне і падтрымку з боку Злучаных Штатаў Амэрыкі і Эўрапейскіх краін.

Пазыцыя Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”:

1. НВР “Вольная Беларусь” стаіць на пазыцыях права і дэмакратыі і патрабуе вызваленьня з турмаў рэжыма Лукашэнкі ўсіх палітвязьняў, незалежна ад іхнай палітычнай арыентацыі.
Неабходна зазначыць, што ў выніку рэпрэсій за кратамі апынуліся таксама публічныя асобы і палітыкі, якія пад час выбарчай кампаніі 2020 году стаялі на прарасейскіх пазіцыях, але адначасова выступалі супраць рэжыму Лукашэнкі. Арыентацыя на Расею, чым бы яна не тлумачылася, супярэчыць нацыянальным інтарэсам Беларусі і стала прычынай крытычных выказваньняў у дачыненьні да такіх асобаў.

    Тым ня менш, мы, прадстаўнікі НВР, лічым, што, зыходзячы з прынцыпаў права і прававой дзяржавы, якую мы хочам адбудаваць, палітычная матывацыя заключэньня ў турму не справядлівая, не адпавядае правілам дэмакратыі і ня можа падмяняць заканадаўства. Усе палітвязьні павінны быць вызваленыя.

    Палітычная матывацыя дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі аб арышце і асуджэньні людзей зыходзіла з пагрозы для асабістай улады Лукашэнкі.

    2. Паводле сьведчаньняў і зьвестак, якімі мы валодаем, мы сцьвярджаем, што прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі стварыў адмысловы тып турмы для беларускіх палітвязьняў, якая ўключае ў сябе вырабленыя фізычныя і псіхічныя катаваньні людзей, пазбаўленьне іх здароўя і жыцьця. (Некаторыя вязьні былі забітыя альбо памерлі ў турме ад пабояў.) Прытым арышты адбываюцца кожны дзень. Створана сістэма схаванага генацыду беларусаў.

    3. Шляхам рэпрэсій і выкарыстаньня пенітэнцыярнай сыстэмы адбываецца закамуфляваны генацыд беларускага народа. Палітвязьні ў Беларусі асуджаныя шляхам палітычных рэпрэсіяў незаконна, па прыдуманных абвінавачаньнях. Яны зьяўляюцца, фактычна, палітычнымі палоннымі і закладнікамі рэжыму — ахвярамі расейскай акупацыі і гібрыднай вайны супраць беларускага народа.

    Улічваючы асаблівую небясьпеку для жыцьця і здароўя палітвязьняў у турмах Лукашэнкі, мы сцьвярджаем, што чалавек ёсьць найвышэйшай жыцьцёвай каштоўнасьцю і настойваем на неабходнасьці вызваленьня беларускіх палітвязьняў усімі даступнымі спосабамі.

    Сцьвярджаючы тэзіз «вызваляць палітвязьняў усімі даступнымі спосабамі», мы чуем і падтрымліваем заклік людзей, якія маюць перадусім маральнае права выказвацца ў пытаньнях вызваленьня палітвязьняў. Гэта беларусы, якія адбылі свае тэрміны і выйшлі на волю (колішнія палітвязьні) і сваякі вязьняў, што якраз цяпер пакутуюць у турмах.

    4. Дзеля вызваленьня палітвязьняў (улічваючы ўмовы гібрыднай вайны) мусіць быць кантакт і перамовы прадстаўнікоў эўрапейскіх структураў са злачынным рэжымам Лукашэнкі, па розных аспэктах абмену і дзеяньняў па выратаваньні вязьняў у тым ліку дамоўленасьці на выпушчэньне палітзьняволеных у абмен на частковые, кропкавае зьняцьцё эканамічных санкцыяў, якія могуць быць рознага ўзроўню і маштабу у інтарэсах Беларускага народа і насуперак агрэсіўнай палітыцы Масквы. Гэта магчыма пры актыўнай палітыцы заходніх краін.

    Варта зазначыць, што эканамічныя санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі па факце пераўтварыліся ў маштабныя санкцыі супраць дзяржавы і Беларускага народа, яны ня толькі не апраўдалі сябе, але спрыялі ізаляцыі Беларусі, усебаковай расейскай дамінацыі над Беларусяй, выклікалі паварот нацыянальнай эканомікі, гандлю і настрояў грамадзтва ў бок Расеі, аслабілі дэмакратычныя праэўрапейскія прыхільнасьці людзей, былі вынікам непрадуманай эўрапейскай палітыкі.

    5. Лічым неабходным падкрэсьліць, што прамаскоўскі рэжым Лукашэнкі накіраваны на зьнішчэньне беларускай культуры, беларускай мовы і беларускай ідэнтычнасьці, зьяўляецца антынацыянальным па сваёй сутнасьці і ўзьнік у 1994 годзе як вынік унутранай гібрыднай акупацыі Беларусі Расеяй.
    Беларускім народам і міжнароднай супольнасьцю ўлада Лукашэнкі не прызнаная законнай і легітымнай. Лукашэнка ёсьць узурпатар улады ў Беларусі.

    19 лістапад 2024г.

    Беларускі Нацыянальны Сакратарыят Нацыянальна-Вызвольнага Руху “Вольная Беларусь”

      Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

      Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

      Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

      Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

      Апошняе

      Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

      Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

      Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

      Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

      Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

      Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

      Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: