16 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Полацку зьявіўся мурал, прысьвечаны Ўсяславу Чарадзею

Мурал князю Полацкаму і Кіеўскаму, які жыў у XI стагодзьдзі, зрабіла група мастакоў Urban Myths сумесна з кампаніяй Betera.

На выяве Ўсяслава Чарадзея суправаджаюць сокал, воўк і чорны кот.
Аўтары тлумачаць: сокал у народнай традыцыі сымбалізуе сонца, перамогу і ўладу. Воўк асацыюецца са свабодай, а кот у беларускім фальклёры зьвязаны зь містычным сьветам.

Князь Усяслаў — не толькі самы славуты з валадароў Полацкай дзяржавы, але і самы загадкавы. Пра яго расказвалі шмат таямнічага. Нібы з Кіева ён чуў, як у Полацку звоняць званы. Прадказваў будучыню. Мог, абярнуўшыся ваўком, за адну ноч абабегчы ўсю сваю вялікую дзяржаву.

Менавіта Ўсяслаў Чарадзей распачаў будаўніцтва Сафійскага сабора. Гэта быў першы каменны храм у Полацку, а магчыма, і ва ўсёй Беларусі. .

Фота: Urban Myths (Signal project)

У варшаўскай краме правядуць аршанскі вечар

Выхадцы з Оршы Сяржук Доўгушаў і Арцём Сізінцаў 4...

35 год Незалежнасьці. Як 27 дэпутатаў зьмянілі лёс Беларусі

Зянон Пазьняк у эфіры Беларускай службы Польскага радыё. 35 гадоў...

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе

Як сьвяткавалі Дзень вайсковай славы ў 1992 годзе: тысячы...

8 верасьня – Дзень беларускай вайсковай славы

Дзень беларускай вайсковай славы адзначаецца ў гонар перамогі войска...

У Польшчы з’явіўся вядомы сэрвіс аб’яў для беларусаў і не толькі

Беларусы ў Польшчы запусцілі новую пляцоўку, дзе можна прадаваць...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: