13 студзеня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

ТАКТЫКА СІСТЭМНЫХ РЭПРЭСІЙ СУПРАЦЬ БЕЛАРУСАЎ З БОКУ РАСЕЙСКІХ АКУПАНТАЎ І РЭЖЫМУ ЛУКАШЭНКІ

За часы рэжыму Лукашэнкі Масква рыхтавала нацыянальнае вынішчэньне беларусаў метадычна і пасьлядоўна.

            (Вынарадавеньне акупаванай тэрыторыі — гэта ўвогуле галоўнае дзеяньне расейскай палітыкі ў дачыненьні да Беларусі, пачынаючы з ардынскага ўтварэньня маскоўскага царства.)

            Найбольш груба апошнім часам у гэтым праявілі сябе генэрал ФСБ Жадобін, які, незаконна седзячы на пасадзе старшыні КГБ Рэспублікі Беларусь, склаў і нават агучыў сьпіс са 1667 беларусаў — кандыдатаў на арышт і расстрэл (за “нацыяналізм”), і другі расеяц — генэрал Бабіч, якога прыслаў Пуцін у якасьці амбасадара і кіраўніка эфэсбоўскай рэзідэнтуры ў Беларусі.

            У студзені-лютым 2022 года Расея ўвяла ў Беларусь свае войскі. У выніку акупацыі і пад ціскам Масквы антынародныя рэпрэсіі Лукашэнкі, якія доўжыліся з 2020 года, ператварыліся ў мэтадычную сістэму вынішчэньня беларусаў. Цяпер ужо створана эшаланаваная шматузроўневая сістэма генацыду, якая ўвесь час удасканальваецца. Арышты і рэпрэсіі адбываюцца кожны дзень па ўсёй Беларусі. Створаныя падразьдзелы даносчыкаў, шкоднікаў і правакатараў.

Даносчыкі, у асноўным, знаходзяцца на віду, прозьвішчы і адрасы шмат каго зь іх вядомыя. Больш схаваныя шкоднікі і правакатары. Іх нескладана выявіць, але асаблівасьць у тым, што правакатары якраз самы дзейнічаюць на выяўленьне крытычна думаючых беларусаў. Мэтода простая. Правакатар выстаўляецца ў публічным месцы з маскоўскім сьцягам, каларадзкімі лентамі і зьняважлівымі тэкстамі. Падыходзіць беларус і робіць правакатару заўвагу, альбо проста пытае, навошта яго дэманстрацыя? Правакатар тут жа тэлефануе ў міліцыю ці ў КГБ. Прыязджае “губазік” і забірае цікаўнага за краты ў якасьці экстрэміста альбо тэрарыста. Так працуе цяпер расейская падсадка ў сістэме рэпрэсіяў супраць беларусаў. Нядаўна мы атрымалі некалькі відэазапісаў, адзін зь Берасьця, дзе беларуска і беларус пацікавіліся ў правакатара, навошта ён дэманструе расейскі сьцяг. Правакатар пазваніў у “губазік”. Цяпер беларус за кратамі, а беларуска пасьпела ўцячы за мяжу.

            Другі відэазапіс і фатаграфіі, якія мы атрымалі, — гэта фіксацыя асобы вандала, які вось ужо два гады абгаджвае бруднымі рускімі надпісамі памятныя крыжы ў Курапатах і мэтадычна псуе Народны Мэмарыял. Нарэшце, яго злавілі на месцы злачынства і зьнялі на камэру. Гледзячы па зьнешнасьці, па манеры і характару размовы — гэта маскаль, штатны шкоднік ад КГБ.

            І зноў жа, сімптаматычна, калі ў час здымкі яго спыталі, хто ён і чаму псуе Мэмарыял, вандал адкрыта (пад здымку) пазваніў у міліцыю і сказаў, каб прыехалі і забралі беларусаў (мужчыну і жанчыну), якія, маўляў, яму пагражаюць і на яго нападаюць. Прыехала міліцыя і забрала іх. (Пасьля складаньня міліцэйскага пратаколу аб экстрэмізьме ім, на шчасьце,  удалося ўцячы за мяжу.)

Фіксацыя вандала ў Кураптах

            Як трэба паводзіць сябе, сутыкнуўшыся з маскальскай правакацыяй па выяўленьні пазыцыі беларусаў? Зразумела, што нельга паддавацца на прымітыўную падставу. Пажадана скантактавацца з правакатарам ў нэўтральнай гаворцы, пацікавіцца справай, якую ён робіць, па магчымасьці зафіксаваць асобу і лёзунгі (папярэдне спытаўшы дазволу) і т. п.

Важна мець інфармацыю пра такіх правакатараў, якая (заўважце), акрамя фота і відэа,  павінна быць запісана таксама на паперы. Прыйдзе час, і будзе прынята спэцыяльнае заканадаўства аб асобах, што падтрымлівалі генацыд супраць Беларускай нацыі і рабілі шкоду  людзям Яны будуць сядзець у тых жа камэрах, у якіх цяпер па іхных наводках пакутуюць беларусы (голая падлога, палітая хлорам і жалезны ложак без матраца і пакрыцьця, бяз сувязі і без медыцынскай дапамогі). Тэрмін для такіх асобаў будзе заканадаўча павялічаны. Усё па Бібліі: вока за вока, зуб за зуб. Так будзе.

            У канцы гэтага тэкста мы зьмяшчаем фота вандала і відэа, на якім ён зафікссаваны. Задача распазнаць і даведацца пра гэтую асобу усё, што неабходна для суда. Улічым, што тут будзе кваліфікацыя злачынства як кашчунства супраць трагедыі народа, як зьнявага сьвятыні, што пад аховай дзяржавы.

1 ліпень 2024 г.                                   Зянон ПАЗЬНЯК

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

Апошняе

85 гадоў таму нарадзіўся Ўладзімер Мулявін

12 студзеня 1941 году нарадзіўся Ўладзімер Мулявін.  Уладзімер Мулявін унёс...

Урад Нікарагуа вызваляе палітвязьняў пад ціскам ЗША

Урад Нікарагуа абвясьціў у суботу, што вызваляе дзясяткі зьняволеных...

Грузія далучаецца да паляваньня на расейскі “ценявы флот” ?

У тэрытарыяльных водах Грузіі за парушэньне правілаў суднаходзтва быў...

❄️ Другі «Хаўер»: цыклён «Уллі» засыпае Беларусь сьнегам

Беларусь сутыкнулася з наступствамі магутнага цыклёну «Уллі», які ўжо...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: