24 кастрычніка 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Ганебныя выбары, параза нацыі

Цяпер рэжымны афіцыёз, дэм-агентура, “экспэрты” ўсх масьцяў (якія тады яшчэ нават не нарадзіліся) “аналізуюць ” фатальныя выбары 1994 года.

Калі абстрагавацца ад прапагандыстаў і агентуры, то складваецца ўражаньне, што гэтае
пакаленьне мала (альбо нічога) не зразумела з таго што тады адбылося.
Выбары былі дрэнныя. Яны прынізілі, асьмяшылі беларусаў перад усім сьветам, які гатовы баў успрымаць нас сур’ёзна.

Дрэнны вынік вабараў 1994 года быў забясьпечаны моцным ўплывам Расеі і яе ФСБ на старую камуністычную ўладу і на саветызаваны электарат Беларусі праз існуючую тады абсалютную сістэму гэбізаванага кіраўніцтва і залежнай інфармацыі, якая цалкам заставалася ў руках камуністычнай намэнклятуры. Плюс фальсіфікацыя галасоў супраць асноўнага апанэнта Масквы (З. Пазьняк, БНФ).

Мэтодыка Масквы на выбарах абапіралася адначасна на двух агентаў — на Лукашэнку (“Валет”) і на штатнага афіцэра КГБ — прэм’ер-міністра Вячаслава Кебіча (агентурная клічка невядамая). Задача тандэма — не дапусьціць да ўлады кіраўніка БНФ Пазьняка. (Пра што пазьней Кебіч публічна засьведчыў).
Пры ўсім напоры гэты план даў збой: у 2-гі тур прайшоў Пазьняк і Лукашэнка. Гэта абазначала б паразу Лукашэнкі ў 2-м туры (ён ня меў праграмы, цянявога ўраду і траціў галоўны папулісцкі козыр — “антыкебіч”).

Таму ўладамі была ўжытая фальсіфікацыя (зафіксаваная намі). Былі забраныя галасы ад Пазьняка, які рэальна набраў больш за 22% (пакінулі 12%) і далучаны да галасоў за Кебіча (забясьпечыўшы яму 2-е месца), які рэальна ішоў чацьвертым (пасьля Шушкевіча).
Фальсіфікацыя была зафіксавана шмат дзе, прытым некаторыя назіральнікі БНФ не разумелі мэтадаў, як яна дасягаецца. Захавалася, напрыклад, раскладка галасоў (у маім архіве) па ўсіх участках горада Менска. Амаль паўсюдна (прытым адлюстравана ў падліках і пратаколах) на першым месцы быў Пазьняк. Але потым, калі былі аб’яўленыя вынікі выбараў, — аказалася, што на першым ммесцы па Менску Лукашэнка і Кебіч. Нашыя назіральнікі тады яшчэ не сутыкаліся з практыкай улады, калі пратаколы галасаваньня проста перапісваліся ў адміністрацыі.

У 2000 годзе ў Вільні я меў спатканьне з двумя настаўніцамі зь Мядзела, якія былі тады ў выбарчых камісіях. Яны шчыра расказалі мне як адбывалася фальсіфікацыя ў Мядзелі і як яны самы ў ёй удзельнічалі (клалі бюлетэні ня ў тыя стосы, перапісвалі пратаколы). І ўсюды важна было (адна задача) ня пусьціць Пазьняка.

Пазьней прапаганда ўзмоцнена паўтарала, што ў 1994 годзе адбыліся дэмакратычныя выбары. Гэта, аднак, былі гнюсна сфальшаваныя выбары па адной пазыцыі, пра што потым (у сваім жыцьцяпісе) у якасьці афёрнага пераможцы цынічна прызнаўся Кебіч.

РЭЗЮМЭ: Вабары 1994 года былі самымі ганебнымі ў гісторыі Беларусі. Гэта былі выбары, якія на два пакаленьні вызначылі духоўную стагнацыю грамадзтва, страту гонару, русіфікацыю, залежнасьць ад Масквы і адмаўленьне ад свабоды. Гэта было сьведчаньне, калі нацыя, здабыўшы незалежнасьць,і маючы кандыдата незалежнасьці, свабоды, нацыянальнай пэрспэктывы і дэмакратыі, — прагаласавала за рэнегата, беларусафоба, ненавісьніка незалежнасьці, шарлатана і псіхапата. (І, увага, некаторыя не зразумелі паразы нацыі ў 1994 годзе да сёньняшняга дня.)

10 ліпень 2024 год.

З павагай Зянон Пазьняк

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Генпракурор: за паўтара года па палітычных крымінальных справах асудзілі 2500 чалавек

За паўтара года пракуроры падтрымалі дзяржаўнае абвінавачанне больш як...

Апошняе

У менскім аэрапорце затрымліваюць і адмяняюць рэйсы праз атакі дронаў у Расеі

У Нацыянальным аэрапорце Менск зафіксаваныя затрымкі і адмены рэйсаў...

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу

У маскоўскім аэрапорце Шарамецьева абвясьцілі паветраную трывогу на фоне...

Трамп папрасіў Маска зняць абмежаваньні Starlink для Ўкраіны

Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп 22 кастрычніка заявіў, што праца...

У Мічурынску ў Расеі атакаваная нафтаперапампоўная станцыя: пачаўся пажар, — паведамляюць маніторы

Паводле папярэдняй інфармацыі, для ўдару па нафтаперапампоўнай станцыі «Нікольская»...

19 кастрычніка 1988 году было абвешчана стварэньне Беларускага Народнага Фронту

БНФ стаў той палітычнай сілай, якая здабыла беларусам Незалежнасьць,...

У Швайцарыі адкрылі абноўлены помнік Тадэвушу Касьцюшку з беларускім валуном у падмурку

17 кастрычніка ў швайцарскім Золятурне адкрылі адрэстаўраваны помнік Тадэвушу...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: