12 лістапада 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

У Польшчы пашыраюць петыцыю з “патрабаваньнем зьняць украінскі сьцяг з кургану Касьцюшкі ў Кракаве”

Чарговая расейская ІПСА?

У Польшчы пашыраюць петыцыю з “патрабаваньнем зьняць украінскі сьцяг з кургану Касьцюшкі ў Кракаве”

На польскім рэсурсе для складаньня петыцый Petycjeonline.com зьявілася патрабаваньне зьняць украінскі сьцяг з кургану Касьцюшкі ў Кракаве.

З такой просьбай ананімны аўтар петыцыі зьвяртаецца да камітэту кургана Касцюшкі ў Кракаве:

“Як паляк, я лічу недапушчальным, што на помніку гісторыі польскага нацыянальнага героя Тадэвуша Касцюшкі ёсць украінскі сцяг. Украіна не паважае нашых герояў. Ён не паважае парэшткі польскіх грамадзян, забітых АУН-УПА, эксгумацыю якіх не дазваляе ўкраінскі ўрад, апраўдваючыся вайной.
Больш за два гады прайшло з моманту абвастрэньня вайны ва Украіне. Палякі ўсё часьцей адчуваюць і сутыкаюцца з адсутнасьцю ўзаемнасьці і павагі з боку ўкраінскага ўрада і ўсё часцей з агрэсіяй з боку ўкраінцаў у Польшчы.
Сэрца, якое адчынілі ім палякі, было адкінута, эксплуатавана і зняважана. Улічваючы вышэйсказанае, патрабую неадкладна зьняць украінскі сьцяг з кургана Касцюшкі”.

На дадзены момант петыцыю быццам бы падпісала 20 483 чалавек, што выглядае досыць ненатуральна, бо іншыя петыцыі за аналагічны перыяд зьбіраюць усяго да 2-3 тысяч подпісаў.

Варта дадаць, што раней украінскі сьцяг на кургане Касьцюшкі ўжо быў аб’ектам атакі: 4 чэрвеня яго сарвала група людзей, сярод якіх апазналі Гжэгажа Браўна — прадстаўніка прарасейскай партыі Канфэдэрацыя, вядомага сваемі правакацыямі. Раней ён арганізаваў антысеміцкую правакацыю ў польскім Сейме (загасіўшы агнетушыцелям габрэйскую Хануку, запаленую ў знак салідарнасьці з Ізраілем).

На падставе гэтай інфармацыі можна зрабіць высновы, што і гэтая петыцыя з’яўляецца акцыяй прарасейскіх сіл з мэтай распальваньня міжнацыянальнай варажнечы. Вельмі часта расейскія спецслужбы ў сваех інфармацыйных аперацыях выкарыстоўваюць псеўда-патрыятычныя наратывы і зьвяртаюцца да нацыянальных пачуцьцяў людзей, уздымаючы наверх праблемныя старонкі гісторыі.

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Кнігу пра Усебеларускі зьезд 1917 году прызналі “экстрэмісцкай”

Міністэрства інфармацыі Беларусі абнавіла сьпіс «экстрэмісцкіх матэрыялаў», дадаўшы ў...

Апошняе

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ

Пра гэта заявіў прэс-сакратар Крамля Дзьмітры Пяскоў. Паводле ягоных...

Іран нанёс удар па востраве Дыдамар у Амане

Паводле паведамленьняў, іранскія ракеты ўдарылі па востраве Дыдамар у...

Разьвіталіся з беларускім героем Віталем “Вітушкам” Трыгубавым

Развітаньне прайшло 30 кастрычніка. Відэа з'явілася на канале Беларускага...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: