8 жніўня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Рада БНР выпусьціла паштовыя маркі, прысьвечаныя Васілю Быкаву

Дызайн маркі зрабіў беларускі мастак, па сюжэце цяпер ужо клясычнага фотаздымка Ўладзімера Кармілкіна.

Для выпуску Рада БНР скарысталася паслугамі Чэскай пошты. Зробленыя два лісты ў розных міжнародных літарных наміналах – як для ўнутраных, гэтак і міжнародных адпраўленьняў.

Акрамя таго, абмежаваным накладам выпушчаныя два лісты з павялічанай выявай маркі з партрэтам Быкава і з сюжэтам вядомай паштоўкі з «Пагоняй» і выявамі беларускіх гарадоў.

Між іншым, удалося скарыстаць марку Чэскай пошты зь літапрай В (пры жаданьні, можна чытаць як «Васіль», а можна – як «Bykau”), дзе ёсьць выява бел-чырвона-белага сымбалю.

Як заўважыў Сяргей Навумчык, падобныя выданьні ў счэпках зь дзейнымі знакамі паштовай аплаты зьяўляюцца прадметам філятэліі, і Рада БНР пастараецца, каб хаця б невялікая колькасьць «быкаўскіх» марак патрапіла на тэрыторыю Беларусі.

“Спадзяемся, што ў вольнай Беларусі выява гэтай маркі зьявіцца, напрыклад, на блёку пошты будучай вольнай Беларусі” – адзначыў намесьнік старшыні Рады БНР у сваім ТГ-канале.

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Мая Кляшторная (1937–2026)

Мая Кляшторная (1937–2026) — архітэктар, грамадзкі дзеяч й захавальніца...

Больш за палову палякаў выступаюць супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўразьвяз — апытаньне

Большасьць грамадзян Польшчы выступае супраць уступленьня Ўкраіны ў Эўрапейскі...

Апошняе

Грузінскі НПЗ у Кулеві адмаўляецца ад нафты з Расеі

Грузінскі нафтаперапрацоўчы завод у Кулеві пачаў адмаўляцца ад расейскай...

У Тульскай вобласьці палае склад Wіldberrіes

У Алексіне пасьля атакі бясьпілётнікаў узьнік буйны пажар на...

Латвія мае адчыніць мяжу зь Беларусьсю

Урад Латвіі адкінуў пастанову аб закрыцьці мяжы. Аднова працы...

Удар па эканамічных артэрыях агрэсара: Украіна зьнішчае інфраструктуру ворага

Украінскія сілы абароны нанесьлі дакладныя й трапныя ўдары па...

ЗЯНОН ПАЗЬНЯК: ПАМЯЦЬ ЖЫВЫХ

Украінцы шануюць памяць сваіх загінулых ваяроў. На Сьцяне памяці...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: