22 верасня 2026

Беларускае нацыянальнае медыя

Тры гады з дня забойства палітвязьня Вітольда Ашурка

У гэты дзень, 21 траўня, тры гады таму ў шклоўскай калоніі №17 пры нявысьветленых абставінах загінуў палітвязень, актывіст з Бярозаўкі Вітольд Ашурак.

Беларусы ведаюць і разумеюць, што Вітольд Ашурак — ахвяра таталітарнага рэжыму, ён быў забіты гэтым рэжымам за свае погляды і ідэі, ды проста за тое, што ён беларус.
Сябра Партыі БНФ, абласны каардынатар руху “За свабоду”, ён не раз балатаваўся ў мясцовыя саветы дэпутатаў і парламент. Узнімаў экалагічныя пытаньні, праводзіў акцыі, разам з паплечнікамі ўшаноўваў месцы памяці паўстанцаў Кастуся Каліноўскага. Упершыню В.Ашурак быў затрыманы за Плошчу 2020 года.
Шчыры беларус і змагар загінуў ва узросце 51 год.

У знак памяці пра яго 21 траўня адзначаецца як Дзень салідарнасьці з палітвязьнямі.

Таксама гэта дзень памяці загінулых у няволі палітвязьняў Мікалая Клімовіча, Аляксандра Кулініча, Алеся Пушкіна, Вадзіма Храсько, іншых загінулых у час задушэньня мірных пратэста.

Апошняе

Латвія ўвядзе 300% мыта на збожжа з Беларусі

Латвія плянуе ўвесьці 300-працэнтнае мыта на транзыт збожжа з...

Анджэй Пачобут вярнуўся ў Беларусь

Былы палітвязень Анджэй Пачобут сёньня перасёк польска-беларускую мяжу і...

Глядзіце і чытайце WARTA у сацыяльных сетках: